Пра нас


ХРЫСЦІЯНСКІ ВАЛАНЦЁРСКІ РУХ СВ. МІКАЛАЯ

Што за карысць, браты мае, каб хто казаў, што мае веру, але ўчынкаў не меў бы? Ці ж здолее вера збавіць яго? Калі брат або сястра не маюць у што апрануцца ды не маюць на штодзень ежы, а нехта з вас скажа ім: “Ідзіце ў супакоі, грэйцеся і ешце” ды не дасць ім таго, што неабходнае целу, што за карысць? Так і вера, калі не мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая. Можа скажа хто: “Ты маеш веру, а ў маю ўчынкі”. Пакажы мне веру тваю без учынкаў, а я пакажу табе веру са сваіх учынкаў.

Як. 2:14-18


 

Хрысціянскі валанцёрскі Рух св. Мікалая з’яўляецца грэка-каталіцкай дабрачынна-душпастырскай ініцыятывай. Ён паўстаў увосень 2007 г. Рух з’яўляецца экуменічным і лучыць людзей добрай волі, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, якія хочуць бескарысна дапамагаць тым, хто знаходзіцца ў патрэбе. Рух развівае ідэю сістэматычнага хрысціянскага валанцёрства.

Нашы прыярытэты:

Бескарысная дапамога бліжняму.

Мы хочам дапамагць людзям проста так, у імя Хрыста, не шукаючы уласнай выгады і ўзнагароды. Мы набліжаемся да Бога і паглыбляем сваю веру праз служэнне іншым людзям. Таму мы просім Бога, каб пабачыць Яго ў іншых людзях, асабліва церпячых і патрабуючых, і паслужыць ім. Мы просім Бога, каб даў нам сілаў не быць пасіўнымі хрысціянамі, але каб змаглі пабачыць боль і цярпенне іншых людзей і не прайсці міма.

Сведчанне Евангелля.

Мы хочам жыць у адпаведнасці з навукай Ісуса Хрыста, адкрытай у Евангеллі і навучанні Царквы. Таксама, хочам дапамагаць іншым людзям прыходзіць да Бога, Крыніцы нашага жыцця і радасці, як праз сведчанне Евангелля, так і праз прыклад свайго ўласнага жыцця, праз хрысціянскія ўчынкі любові і міласэрнасці.

Узаемападтрымка.

Мы збіраемся разам у адну супольнасць, каб падтрымаць адзін аднаго ў жаданні шчыра служыць Богу і бліжнему. Каб не забыць свайго брата ці сястру ў іх цярпенні і выпрабаваннях, а калі спатрэбіцца, падтрымаць і дапамагчы несці іх крыж, бо мы – адна Сям’я.

Нашы цэнтры:

г. Мінск, вул. Аржанікідзе 6. Грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр Праведнага Язэпа. Тэл. +37529 2997241, +37529 9622019, shybeka@gmail.com (айцец Аляксандр Шыбека).

г. Віцебск, вул. 2-ая Войкава 6а. Грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстова. Тэл. +37529 2108095, +37529 6752997, immeradel@tut.by (айцей Зміцер Грышан).

г. Гродна, вул. Гараднічанская 32а. Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай. Тэл. +37529 7737968, ankrot@gmail.com (айцец Андрэй Крот).

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...