Запрашаем валанцёраў на летнік у Полацку


Запрашаем валанцёраў на летнік у Полацку

Дарагія сябры! Запрашаем вас прыняць удзел у штогадовым хрысціянскім летніку, які будзе адбывацца ў Полацку з 13 па 19 жніўня. Летнік- гэта час, калі людзі з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця, валанцёры праводзяць час разам у малітве і навуцы Божай, гульнях і забавах, штодзённых клопатах, узаемным служэнні і проста адпачынку. Летнік –гэта час вольны ад будзённасці, які мы праводзім у простых вясковых умовах у хрысціянскай супольнасці. У штодзённай праграме- Боская Літургія, духоўная навука, пабытовыя служэнні, гульні, адпачынак. Арганізатар: Хрысціянскі валанцёрскі рух св. Мікалая (грэка-католікі). Запрашаем усіх жадаючых, удзел бясплатны. Кантактныя тэл.: +375292997241, +375299622019.

Падзяліцца
08 Жніўня 2018 | Раздзел: Абвесткі

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...