Дзеці


Будзьце ж міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны.

Лк 6:36

 

Па падліках большасць людзей, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, з’яўляюцца выхаванцамі дамоў-інтэрнатаў і сацыяльна небяспечных сем’яў. Адсутнасць бацькоўскай апекі ў дзяцінстве, дэфіцыт увагі, любові, клопату, пяшчоты… Усё гэта прыводзіць да з’яўлення пачуцця непатрэбнасці і ізаляванасці ад грамадства. Гэтыя ж фактары вядуць і да крымінальных схільнасцяў.

Таму галоўнай задачай гэтага накірунку з’яўляецца дапамога ў пераадоленні недахопу духоўна-маральнага выхавання і пазбаўленні ад псіхалагічных комплексаў. У большасці дасягаецца гэта праз звычайную ўвагу да дзіцяці, праз чалавечае цяпло, любоў і апеку.

1. Школа-інтэрнат для дзяцей-сірот (Віцебск)

Школа-інтэрнат мае 2-11 класы. Тут жывуць і навучаюцца дзеціз 7 да 18 гадоў.

Што мы робім:

  • дапамагаем у выкананні дамашніх заданняў;
  • рыхтуем адукацыйныязаняткі;
  • праводзім з дзецьмі рухавыя гульні, забавы.

2. Цэнтр часовага знаходжання (Віцебск)

У цэнтры часова знаходзяцца дзеці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Усе яны паходзяць з цяжкіх сем’яў. Тут пражываюць ад некалькіх дзён да некалькіх год – да той пары, пакуль не будзе вырашана: перадаць іх на сталае пражыванне ў дзіцячы дом (у гэтым выпадку бацькі пазбаўляюцца бацькоўскіх правоў) альбо вярнуць у сваю сям’ю (у выпадку выпраўлення бацькоў). Некаторыя дзеці трапляюць сюды некалькі разоў.

Што мы робім:

  • дапамагаем ў выкананні хатняга задання;
  • праводзім факультатыўныя заняткі па школьных прадметах;
  • ладзімадукацыйныя заняткі, рухавыя гульні;
  • знаёмім з маральнымі нормамі, якія дзейнічаюць у грамадстве;
  • святкуемразам з дзецьміхрысціянскія святы( Вялікдзень, Раство, свята св. Мікалая);
  • ставім спектаклі, прымеркаваныя да розных святаў.

3. Дзіцячы дом змешанага тыпу

(в. Вялікія Лётцы, Віцебскі р-н)

Напэўна, для многіх людзей, асабліва тых, што жывуць на Віцебшчыне, вёска Малыя Лётцы найперш асацыюецца з вядомым на ўсю Беларусь і па-за яе межамі санаторыем. Прыгожая прыродавозера, сасновы бор – і чыстае паветра – цудоўная знаходка для тых, хто выбраўся адпачыць. Але нямногія ведаюць, што у суседняй вёсцы (в. Вялікія Лётцы) нібы іншая рэчаіснасць: месца, дзе “адпачываюць” дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі. Тут знаходзіцца Вялікалятчанскі дзіцячы дом змешанага тыпу.

Што мы робім:

  • выхоўваем у дзяцей хрысціянскія маральныя прынцыпы і духоўныя каштоўнасці;
  • праводзім заняткі, якія развіваюць дзяцей, ігульні.

4. Лёзненскі цэнтр часовага знаходжання

(пас.г.т. Лёзна, Віцебская вобл.)

Што мы робім:

  • ладзім акцыі на святы;
  • праводзім гульні і размовы дзецьмі.

5. Цэнтр часовага знаходжання (в. Бабінічы, Віцебскі р-н)

Што мы робім:

  • арганізоўваем дзіцячыя ранішнікі, забаўляльныя праграмы.

6. Дашкольны дзіцячы дом (г. Мазыр, Гомельская вобл.)

Як вы думаеце, што патрэбна дзецям?

Аказваецца, не так ужо і шмат! Яны хочуць праводзіць з намі вольны час, атрымліваць падарункі, размаўляць з намі. Хочуць, каб мы дапамаглі ім вырашыць іх праблемы, каб паклапаціліся аб іх. Яны проста хочуць быць любімымі. І што ж атрымліваюць тыя дзеці, у якіх няма мамы і таты? Няма нікога, хто бы любіў іх, негледзячы ні на што, хаця яны патрабуюць любові нават болей, чым звычайныя дзеці…

7. Дзіцячы інтэрнат (г. Мінск)

( вул. Герасіменка, 40)

Інтэрнат  з’яўляецца домам прыкладна для 70 дзетак, з іх  каля паловы мае статус сіраты. Другая палова мае бацькоў, якія часова не ў стане выконваць сваіх бацькоўскіх абавязкаў. Таму, можна сказаць, тут у адным будынку месцяцца і інтэрнат і прытулак.

Што мы робім:

  • арганізоўваем дзіцячыя ранішнікі, забаўляльныя праграмы.

8. Дзіцячы прытулак (г. Мінск)

 

(пр-т Партызанскі 17а)

Дзіцячы прытулак няёсць вельмі лічны, у ім перабывае каля 10 дзетак з дізфункцыйных сем’яў.

 

Што мы робім:

  • арганізоўваем дзіцячыя ранішнікі, забаўляльныя праграмы,
  • адведваем дзетак па выходных.

9. Школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем зроку (Маладзечна)

 

У школе інтэрнаце стала перабываюць каля 70 выхавальнікаў, якія маюць праблемы са зрокам.

 

Што мы робім:

  • арганізоўваем дзіцячыя ранішнікі, забаўляльныя праграмы,
  • адведваем дзетак па выходных.
Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...