Адбылася паездка асобаў непоўнаспраўных, іх бацькоў і валанцёраў у в. Мосар


Адбылася паездка асобаў непоўнаспраўных, іх бацькоў і валанцёраў у в. Мосар

Арганізаваная пры дапамозе дабрачыннага фонду Карытас, ў гэтым годзе яна была не звычайнай. 5-ці гадовы юбілей адзначаў клуб Бетель-Карытас з Глыбокага, які і запрасіў сваіх віцебскіх братоў на сумеснае святкаванне. Каля 50-ці чалавек з Віцебска падтрымалі ў радасці сваіх глыбокскіх сяброў.

З нагоды гэтага святкавання валанцёры Руху св. Мікалая разам х сваімі сябрамі – непоўнаспраўнымі вырашылі падрыхтаваць для сваіх глыбокскіх братоў падарунак – спектакль. Ідэі стварэння тэатральнага накірунку пры клубе Бетель вынікалі ў нас яшчэ раней і як надаедлівыя мухі на паранку ўсё ляталя ў паветры недаючы спакою. А тут з’явілася нагода, а з нагодай з’явіўся і стымул усёж-такі прачнуцца і ўстаць ды нарэшце разлічыцца па рахунках са сваім крыўдзіцелем. Прыхлопнулі ідэю не адразу, яна яшчэ нейкі час усё супраціўлялася, намагаючысь вёртка ўскальзнуць. Лавіравалі, лавіравалі ды вылавіравалі ў нейкі прыстойны сцанар. Потым знайшліся і касцюмы. Не перашкодзіла нават тое, што самыя шыкоўныя з іх усёж-такі атрымалася забыць на цэнтральны выступ, да якога рыхтаваліся добрую пару тыдняў. Але і без іх атрымалася нядрэнна. Бо ж як кажуць сапраўдны талент не …загубіць.

Падзяліцца
  • http://%/byjtndpsr02 dave

    .

    tnx for info!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...