Адбылася сустрэча ў Полацку


Адбылася сустрэча ў Полацку

11 жніўня пры парафіі св. Андрэя Баболі ў г. Полацку адбылася сустрэча-прэзентацыя па праблематыце “Хрысціянскае дабрачыннае служэнне ў сучасным грамадстве”.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі Хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая і валанцёры парафіі наўзаем падзяліліся досведам канкрэтнага хрысціянскага служэння людзям састарэлага ўзросту, дзецям-сіротам, непаўнаспраўным, хворым і самотным. Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні канкрэтнай дзейнасці ў справе абароны ненароджаных дзяцей, абароны сям’і і сямейных каштоўнасцяў.

Удзельнікі сустрэчы пастанавілі праводзіць падобнае мерапрыемства ў Полацку штомесяц. На іх можна было б не толькі ўзбагачаць і ўдасканальваць свой валанцёрскі досвед, але, перадусім, перабываць у малітоўнай сулучнасці, маліцца разам, просячы Божага блаславення для Полацка і для ўсіх добрых пачынанняў. Удзельнікі прэзентацыі таксама спадзяюцца, што такія сустрэчы паслужаць добрым фундаментам для пашырэння каталіцкага валанцёрскага служэння ў г. Полацку.

Падзяліцца
11 Жніўня 2010 | Раздзел: Валанцёрская фармацыя+, Навіны, Полацк

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...