Акцыя “Радасць дзецям” у спецыялізаваным доме-інтэрнаце на Свідзінскага


Акцыя “Радасць дзецям” у спецыялізаваным доме-інтэрнаце на Свідзінскага

2 чэрвеня 2010 года валанцёры наведалі спецыялізаваны дзіцячы дом-інтэрнат па вул. Свідзінскага, 9. На гэты раз да іх далучыліся навучэнцы гарадской агульнаадукацыйнай школы №5.

Вось ужо амаль тры гады як рух св. Мікалая ладзіць сваю дзейнасць, якая ахоплівае розныя сферы жыцця грамадства. Праца з дзецьмі-сіротамі таксама не з’яўляецца нечым новым для валанцёраў. Наведванне дзіцячай установы, дзе знаходзяцца дзеткі дашкольнага ўзросту з асаблівасцямі псіха-фізічнага розвітку (большасць з іх не мае бацькоў), адбылося якраз непасрэдна пасля Міжнароднага дня дзіцяці. Таму ў валанцёрскай супольнасці ўзнікла ідэя правесці дабрачынную акцыю, каб у ролі валанцёраў пабывалі самі дзеці, толькі старэйшага ўзросту. Тым больш, у такой форме выхаваўчай працы зацікаўлена і сучасная школа. Вядома, што вучні звычайных навучальных устаноў, якія маюць сем’і, добры стан здароў’я, мала ведаюць пра праблемы дзяцей-сірот і дзяцей, якія пакутуюць на рознага тыпу захворванні, – яны з імі проста не сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці.

На прапанову наведаць дзіцячы дом падлеткі адгукнуліся адразу. Некалькі дзяўчат-школьніц падрыхтавалі падарункі: салодкія пачастункі, цацкі. Загадзя прадумалі, як будуць бавіць час з малымі. І гэты час праляцеў вельмі хутка. Як потым прызнаваліяся дзяўчаткі-васьмікласніцы, яны і не ведалі, што дзеткам з дзіцячага дома так мала трэба. Не столькі смачных цукерак і падарункаў, колькі проста паходзіць па тэрыторыі за ручку, паабдымацца, пагуляць разам – ім трэба было толькі крышачку ўвагі і цеплыні. Парадавала і тое, што школьнікі выказалі жаданне і надалей наведваць дзяцей – сірот разам з валанцёрамі.

Арганізатары і удзельнікі акцыі спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва руху св. Мікалая з навучальнымі установамі горада.

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...