Асенні баль


Асенні баль

Сапраўдны асенні баль ладзіўся для людзей з абмежаванымі магчымасцямі у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска. “Нас цікавяць любыя новыя формы работы, таму мы рады супрацоўнічаць з валанцёрскім рухам,” – адзначыла дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра. Праграма “Асеннягя балю” складалася з гульняў, конкурсаў, простых пытанняў на эрудыцыю, сцэнак і танцаў. Але галоўнае для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, было знаёмства, размова і нарэшце пошук новых сяброў, што не бачаць у цябе фізічных заганаў, а ўспрымаюць такім, які ты ёсць. Так за выдатную імправізацыю песні атрымаў ганаровае званне “Песеннага караля балю” Дзмітрый Жырнель. За актыўны ўдзел у конкурсах і танцах карону і тутул караля і каралеўны балю атрымалі Мікалай Надзежка і Юлія Нагорская, а таксама права ўзнагароджваць астатніх ўдзельнікаў мерапрыемства граматамі і прыемнымі падарункамі. У выніку ніхто не застаўся па-за ўвагай. А лепшымі падарункамі для валанцёраў сталі ўсмешкі на тварах усіх прысутных і хрысціянская атмасфера дабрыні і любові, вельмі важная для ўсіх людзей, а асабліва з абмежаванымі магчымасцямі. Арганізатары і ўдзельнікі спадзяюцца, што супрацоўніцтва Тэрытарыяльнага цэнтру і валанцёрскага руху св. Мікалая будзе працягвацца, а пра ўдалы пачатак кажа час мерапрыемстваў, якія былі больш за дзве гадзіны, і цікаўнасць людзей.

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...