Валанцёры ў багушэўскім Доме-інтернаце


Валанцёры ў багушэўскім Доме-інтернаце

Паездку ў Багушэўск у дзіцячы дом валанцёры планавалі даўно. Нарэшце марозным зімовым ранкам удзельнікі руху св. Мікалая рушылі ў дом-інтэрнат для дзяцей з псіха-неўралагічнымі адхіленнямі. Да нашых валанцёраў у гэты дзень далучылася праваслаўная суполка “Амафор”. І такім чынам паездка аб’яднала канфесіі ў сацыяльным служэнні. Кіраўніцтва дома-інтэрната ветліва сустрэла валанцёраў, пазнаёміла з дзецьмі і выхавацелямі, распавяло пра швецкую методыку заняткаў з дзеткамі з адхіленнямі ў развіцці. Напрыканцы абмеркаваліся ідэі аб далейшым супрацоўніцтве, валанцёрскай дапамозе і кантактах.

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...