Выступленне ў Бабінічах “Дзень народзінаў Мальвіны”


Выступленне ў Бабінічах “Дзень народзінаў Мальвіны”

“Хачу распавесці пра тое, як я разам з валанцёрамі з’ездзіў у вёску Бабінічы ў дзіцячы сацыяльны прытулак. А пачалося ўсё з экскурсіі па Музеі адукацыі Віцебскага раёна, які знаходзіцца ў прытулку, потым мы падняліся ў актавую залу, дзе і сустрэліся з дзецьмі. Мне выпала іграць там ролю геніяльнага дэтэктыва, які выкрываў злыя дзеянні Сарокі, якая прыкінулася качкай. Яна скрала ў Бураціна залаты ключык, якім трэба было адчыніць скарбонку з падарункамі для Мальвіны. За гэта ўсе вырашылі пакараць Сароку. І невядома, чым бы гэта скончылася, калі б ў справу не ўмешаўся а. Аляксандр. Ён падказаў, што людзі павінны навучыцца дараваць, нават крадзеж, што трэба жыць па Божых запаветах, бо як гаворыцца ў галоўнай малітве “Ойча Наш”, што мы даруем , таму і нам даруецца.
Пасля казкі дзетак чакалі сюрпрызы і падарункі. Песні, танцы, жарты і весялосць. Дзеткам было ўтульна з намі, як і нам з імі. Не хацелася з’язджаць, але мы паабяцалі прыехаць яшчэ і падараваць маленькім насельнікам сацыяльнага прытулку новую казку”.

Мікалай Еўдачэнка

Падзяліцца
12 Траўня 2010 | Раздзел: Віцебск, Дзеці, Навіны
  • http://%/fzsbcciu412 salvador

    .

    ñïàñèáî!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...