Выступ у Доме састарэлых

Валанцёры руху св. Мікалая сумесна з дзеткамі нядзельнай школкі касцёла св. Барбары арганізавалі ў Доме састарэлых і ветэранаў канцэрт. Хрысціянская моладзь так вырашыла павіншаваць адзінокіх людзей сталага веку з мінулым святам Божага Нараджэння. Дзеткі паказалі спектакль-батлейку (кіраўнік – Яўгенія Ізотава), а валанцёры правялі конкурсы і інсцэнавалі песню “Надзенька” (удзельнікі – Ірына Лобан, Леанід Сакалоўскі, Святлана Пчолкіна, Наталля Плешчанка). Для інвалідаў такое мерапрыемства стала не толькі знакам увагі, але і напамінам пра гісторыю нараджэння нашага Збаўцы Ісуса Хрыста, а таксама хрысціянскім крокам яднання ў Любові. Нездарма напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі каляровыя папяровыя сэрцы з надпісам “Бог любіць цябе”.
-
http://%/hoxjzryg1469 Jason