Канферэнцыя ў Рыме


Канферэнцыя ў Рыме

18-19 лістапада адбылася XXV міжнародная канферэнцыя работнікаў сферы аховы здароў’я (“Caritas in Veritate”. Toward an Equitable and Human Health Care). Актыўны ўдзел у ёй прыняла дэлегацыя Беларускай грэка-каталіцкай Царквы ў складе трох чалавек. Канферэнцыя распачалася святой Літургіей ў базыліцы святога Пятра. Літургію ўзначаліў старшыня Папскай рады арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі. Падчас канферэнцыі былі разгледжаны актуальныя пытанні медыцынскай і душпастарскай апекі хворых у сучасным свеце. Акрамя таго, прадстаўнікі беларускай дэлегацыі склалі заступніцкія малітвы за наш беларускі народ каля рэліквіяў славутага беларускага святога – Язафата Кунцэвіча, арцыбіскупа полацкага.

Падзяліцца
19 Лістапада 2010 | Раздзел: Іншы свет, Валанцёрская фармацыя+, Навіны
  • http://%/iuafxdyv4455 albert

    .

    good info.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...