Міжпарафіяльная дабрачынная акцыя ў Віцебску


Міжпарафіяльная дабрачынная акцыя ў Віцебску

15 студзеня ў Сялюцкім псіха-неўралагічным інтэрнаце, што пад Віцебскам, у рамках рэалізацыі акцыі “Св. Мікалай ідзе да дзяцей” адбыўся святочны вечар для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і састарэлых. Мерапрыемства было праведзена сумесна з валанцёрамі рыма-каталіцкай парафіі Святога Духа на чале з ксяндзом Андрэем Каліцякам SDS. Падчас правядзення вечару моладзь правяла цікавую музычную, конкурсную і забаўляльную праграму, а таксама, падараваласалодкія падарункі, якія так любяць насельнікі інтернату. Як адзначылі арганізатары акцыі, існуе рэальная неабходнасць міжпарафіяльнага супрацоўніцтва ў справе развіцця дабрачыннага служэння. Акцыя пацвердзіла гэта.

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...