Прэзентацыя ў Медуніверсітэце


Прэзентацыя ў Медуніверсітэце

22 верасня ў Віцебскім Дзяржаўным Медыцынскім універсітэце адбылася прэзентацыя “Валанцёрскае служэнне ў сучасным грамадстве”. Праводзілася яна Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая сумесна з універсітэцкім валанцёрскім рухам “Сэрца на далоні”. У рамках прэзентацыі валанцёры руху св. Мікалая падзяліліся досведам сацыяльнай працы з людзмі з абмежаннямі псіха-фізічнага развіцця, дзецьмі-сіротамі і састарэлымі асобамі.

Сціслае супрацоўніцтва руху св. Мікалая з універсітэцкім рухам “Сэрца на далоні” налічвае ўжо больш за 2 гады, з моманту яго існавання. Дарэчы, заснавны універсітэцкі валанцёрскі рух быў пры падтрымцы валанцёраў руху св. Мікалая ў 2008 годзе. Удзельнікі прэзентацыі – студэнты ўніверсітэту, выразілі сваю зацікаўленасць у правядзенні сістэматычных сустрэч і прэзентацый, прысвечаных сацыяльнаму валанцёрскаму служэнню ў грамадстве.

Падзяліцца
22 Верасня 2010 | Раздзел: Віцебск, Валанцёрская фармацыя+, Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...