Пілігрымка Віцебск-Полацк.


Пілігрымка Віцебск-Полацк.

З 6 па 10 ліпеня 2011 г. праходзіла XVII штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка з Віцебску ў Полацк. Акрамя традыцыйнага ўспаміну Полацкіх пакутнікаў (1705 г.) кожны год у пілігрымцы ушаноўваюцца таксама іншыя Божыя падзьвіжнікі. Сёлета Пілігрымка насіла  характар падзякі за беатыфікацыю блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га. Падчас яе ўспамінаўся, таксама, блаславёны сьвятамучанік Мікалай Чарнецкі (10 год ад ягонай беатыфікацыі), пакутнік Хрыстовы экзарх Антон Неманцэвіч ды страстацерпцы Барыс і Глеб. Напярэдадні Пілігрымкі, у аўторак – 5.07.2011, у грэка-каталіцкай капліцы Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску а 18:00 гадз. была адслужаная Боская Літургія для пілігрымаў, а ў 19:30 пры статуі блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га (ля рыма-каталіцкага катэдральнага сабора) адбыўся Малебен, пасьля якога працягнуўся вечар асабістай малітвы.

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...