Пілігрымка ў Камаі


Пілігрымка ў Камаі

Адбылася паездка прадстаўнікоў грэка-каталіцкіх парафій Віцебска і Полацка ў в. Камаі Пастаўскага раёна на парафіяльнае свята па запрашэнні кс. Яцэка Хутмана. Увечары першага дня ў камайскім касцёле св. Яна Хрысціцеля прайшла святочная Імша. Пробашч парафіі кс. Яцэк правёў невялікую экскурсію для гасцей па старажытным храме. 24 чэрвеня а. Дзміцер Грышан, а. Аляксандр Шыбека і а. Aляксандр Шаўцоў адслужылі ў касцёле святочную Літургію ва ўсходнім абрадзе. Багаслужэнне скончылася ўрачыстай працэсіяй са святымі Дарамі. Вернікі з Камаяў мелі магчымасць прыняць удзел у Літургіі візантыйскага абраду, пазнаёміцца з усходняй традыцыяй праслаўлення Госпада. Хрысціяне-католікі абодвух абрадаў – візантыйскага і лацінскага – маліліся разам, даючы добрае сведчанне еднасці і веры.

Падзяліцца
  • http://%/phezitm50 adam

    .

    áëàãîäàðåí!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...