Пілігрымка ў Слонім


Пілігрымка ў Слонім

19 верасня адбылася аднадзённая пілігрымка віцебскай парафіі на Ўрачыстасць 280-годдзя каранацыі папскімі каронамі копіі іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая адбылася ў касцёле св. Андрэя ў Слоніме. Цэнтральнае набажэнства ва ўсходнім абрадзе ганарова ўзначаліў арцыбіскуп Марцін Відавіч, прадстаўнік Апостальскай Сталіцы на Беларусі. У Cлужбе Божай ўдзельнічалі іерархі: Уладыка Тарас (Сэнків), Апостальскі Адміністратар Стрыйскай грэка-каталіцкай епархіі (з Украіны), Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, віцэ-старшыня ККББ, і Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, а таксама шматлікія святары візантыйскага і лацінскага абрадаў, сярод якіх а. правінцыял Марк Пшачэўскі і а. віцэ-правінцыял Андрэй Жылевіч – з Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, што служаць у касцёле св. Андрэя ў Слоніме.

Трэба адзначыць, што Ікона Маці Божай Жыровіцкай ёсць унікальнай. Гэта адна з нешматлікіх ікон, якія працягам усёй гісторыі свайго існавання шанаваліся адначасова як католікамі, так і праваслаўнымі. Таму ў праграму парафіяльнай пілігрымкі ўваходзіла таксама малітва ў жыровіцкім праваслаўным манастыры, дзе захоўваецца арыгінал іконы Маці Божай Жыровіцкай. Удзельнікі пілігрымкі адзначылі, а іх было каля 50, вялікую духоўную карысць і плён пілігрымкі.

Падзяліцца
19 Верасня 2010 | Раздзел: Віцебск, Валанцёрская фармацыя+, Навіны
  • http://%/fiosikitj08 Jackie

    .

    ñïñ!!

  • http://%/slcfufd24 Benjamin

    .

    tnx for info!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...