Сустрэча з сёстрамі св. Тэрэзы Калькуцкай


Сустрэча з сёстрамі св. Тэрэзы Калькуцкай

30 кастрычніка адбылася духовая пілігрымка валанцёраў руху св. Мікалая з Віцебску і Магілёва ў Гомель да манастыра сясцёр св. Тэрэзы Калькуцкай. Сёстры апякуюцца цэнтрам сацыяльнай дапамогі бяздомным і хворым на алкагольную залежнасць, а таксама наведваюць хворых дома і ў лякарнях. Валанцёраў вельмі ўразіла ўбогасць, у якой жывуць сёстры. Яны ня маюць ні аўтамабіля, ні кампутара, ні тэлевізара, ні мабільных тэлефонаў, ні нават пральнай машыны. Яны ўсё робяць сваімі рукамі, нават мыюць бялізну з усяго сацыяльнага цэнтра самі! Сёстры кажуць, што самае важнае ў іх працы – гэта захаваць дух убогасці іх заснавальніцы, каб матэрыяльна не адрознівацца ад тых, каму яны служаць. Валанцёры адзначылі вялікую духоўную карысць з гэтай сустрэчы. Прыклад сясцёр вучыць нас сапраўднаму, шчыраму хрысціянскаму служэнню бліжняму, пазбаўленнаму шукання матэрыяльнай карысці і славы.

Падзяліцца
30 Кастрычніка 2010 | Раздзел: Іншы свет, Валанцёрская фармацыя+, Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...