Сустрэча Кангрэгацыі Рухаў і супольнасцяў

Валанцёры Руху св. Мікалая прынялі ўдзел у II сустрэчы Кангрэгацыі Рухаў і супольнасцяў у Менску. Пад час сустрэчы прадстаўнікі розных каталіцкіх рухаў і супольнасцяў якія дзейнічаюць на Беларусі разглядалі магчымасці супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі. Адначасова валанцёры прынялі ўдзел у правядзенні сацыяльнага семінару пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі.