Сустрэча ўдзельнікаў Пілігрымкі Тэзе ў Менску


Сустрэча ўдзельнікаў Пілігрымкі Тэзе ў Менску

6 студзеня пры грэка-каталіцкім цэнтры Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбылася падагульняючая сустрэча ўдзельнікаў сёлетняй XXXIII Еўрапейскай сустрэчы моладзі (Тэзе), акая адбывалася ў Ратэрдаме (Нідэрланды). У міжканфесійную групу, арганізаваную сумесна з менскімі рыма-каталіцкай парафіяй св. Яна Хрысціцеля і грэка-каталіцкай парафіяй св. Міколы Цудатворцы, увайшлі прадстаўнікі не толькі каталіцкай Царквы, але і праваслаўнай і пратэстанцкай. Група была адной з 17 беларускіх групаў-удзельніц Еўрапейскай сустрэчы моладзі.

Сустрэча удзельнікаў Пілігрымкі Даверу пачалася з урачыстай Літургіі, падчас якой моладзь прынесла Богу падзяку за пілігрымку і за дары хрысціянскай еднасці, сведкамі якой сталіся ў Ратэрдаме.

Пасля Літургіі ўдзельнікі пілігрымкі сустрэліся ў працоўнай групе, каб падсумаваць практычныя вынікі пілігрымкі Тэзэ. Што, канкрэтна мы можам зрабіць, каб працягваць ідэі хрысціянскай еднасці Тэзе тут на Беларусі?! Накірунак працы падказала адна з удзельніц сустрэчы ў Ратэрдаме, інвалід-калясачнік, Таццяна Іванова. Яна стала сімвалам еднасці групы. Да валанцёраў руху св. Мікалая, якія апекаваліся Таццянай, у дарозе далучылася практычна ўся група. Кожны хацеў засведчыць сваю дапамогу і салідарнасць у вельмі гераічным для яе кроку даверу.

Вынік сустрэчы быў відавочны: практычная і канкрэтная рэалізацыя нашай хрысціянскай веры, служэнне бліжняму, якое можа і павінна выконвацца сумесна, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, усімі хрысціянамі разам.

Падзяліцца
06 Студзеня 2011 | Раздзел: Валанцёрская фармацыя+, Мінск, Навіны
  • http://%/hubsmu9779 Leon

    .

    ñïàñèáî çà èíôó.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...