Школа танцаў для непаўнаспраўных


Школа танцаў для непаўнаспраўных

Валанцёры руху св. Мікалая прынялі ўдзел ў Школе танцаў на інвалідных калясках, якая адбылася з 5 па 10 верасня ў Івана-Франкоўску (Україна). Праводзіла яе каманда з Кіева на чале з вядомым інструктарам па танцах Міхаілам Савельевым. Былы лётчык-выпрабавальнік, пасля трагічнай аварыі быў прыкаваны да інваліднай каляскі. Тады і ўзнікла яго зацікаўленнасць танцамі на калясках. Дзякуючы ім падняўся на ногі. Зараз прафесійна займаецца танцамі і дапамагае непаўнаспраўным людзям ізноў паверыць у сябе і свае сілы. Праграма Школы складалася не толькі з вывучэння асноваў бальных танцаў на калясках, але і з духоўных разважанняў і малітвы.

Міхаіл Савельеў разам са сваёй камандай выразілі гатоўнасць прыехаць на Беларусь, каб правесці падобную Школу. Ці скарыстаемся мы з гэтай прапановы ці не – залежыць ад нас! Усіх зацікаўленых у арганізацыі і правядзенні Школы танцаў на інвалідных калясках просьба звяртацца да нас.

Падзяліцца
  • http://%/jnrfmlgtx2 Jeffrey

    .

    ñïàñèáî.

  • http://%/lidciedy7433 Wayne

    .

    ñïàñèáî çà èíôó.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...