“Акцыі св. Мікалай ідзе да дзяцей”. Подсумкі


“Акцыі св. Мікалай ідзе да дзяцей”. Подсумкі

Напрыканцы студзеня скончылася акцыя “св. Мікалай ідзе да дзяцей”, арганізаваная валанцёрскім рухам св. Мікалая. Згодна з ідэяй акцыі, кожны жадаючы ў акрэсе свята Божага Нараджэння мог на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Адбывалася яна на рыма- і грэка-каталіцкіх парафіях і ў гэтым годзе прайшла ня толькі ў Віцебску, але і ў Полацку, Лёзна, Шуміліна, Магілёве, Воршы, Мазыры, Лідзе. Сабраныя з акцыі падарункі валанцёры аднеслі ў мясцовыя дзіцячыя інтэрнаты і прытулкі, а таксама да бедных і патрабуючых сем’яў. У выніку радасць атрымалі болш за 200 дзетак і непоўнаспраўных асобаў. Але, таксама, не менш важным вынікам стаў актыўны удзел у акцыі нашых беларускіх вернікаў, якія шчыра хацелі падзяліцца часцінкай сваёй хрысціянскай любові і стварыць маленькі вагенчык радасці ў дзіцячых вачах.

Хацелась бы шчыра падзякаваць усім святарам, якія спрычыніліся да правядзення акцыі на сваіх парафіях, якія пільна чувалі над яе паспяховым правядзеннем. Таксама шчыры дзякуй ўсім валанцёрам, якія знайшлі час і сілы каб арганізавць вечары, музычныя і тэатральныя выступы ў дзіцячых дамах і пайсці туды з радасццю Хрыстовага Нараджэння; пайсці да дзяцей і паказаць ім Бога. Бога – які ёсць Любоў.

Падзяліцца
  • http://%/gdbkbutzy0 Eugene

    .

    áëàãîäàðåí!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...