Акцыя ў Івацэвічах.


Акцыя ў Івацэвічах.

11 лютага валанцёры Руху св. Мікалая з каляднай праграмай наведалі тэрытарыяльны цэнтр г. Івацэвічы. У адзяленні дзённага перабывання стала займаецца больш за 20 чалавек з абмежаваннямі псіха-фізічнага развіцця. У большасці яны паходзяць з няпоўных альбо дізфункцыйных сем’яў і маюць пэўны недахоп увагі і самарэалізацыі. Да іх та і завіталі валанцёры.

Валанцёраў сустрэлі вельмі цёпла. Нават сам загадчык дзённыга адзялення сустрэў моладзь на вакзале і ўласным транспартам у некалькі этапаў адвёз іх у пункт прызначэння. Потым на валанцёраў чакаў новы сюрпрыз! Пасля заканчэння валанцёрскай праграмы, наведвальнікі Цэнтру ў адказ паказалі інсцэнізаваную беларускамоўную батлейку і падаравалі за ўдзел саламяную ляльку ўласнага вырабніцтва. Давяршэннем усяго быў агромны пірог, якім частавалі валанцёраў, так што хтосці нават сказаў “Быць валанцёрам – гэта крута”.

Магчыма, быць валанцёрам сапраўды крута! А можа, проста, ёсць яшчэ шмат месцаў, дзе так не хапае грамадскай увагі і звычайнага чалавечага ўдзелу ў лёсе тых, каму цяжка. Таму і кожнае добрае слова і невялікі ўчынак зроблены кімсці набывае такога вялікага значэння.

Вялікай радасццю для валанцёраў стаў удзел у акцыі менскіх скаўтаў, якія паказалі добры прыклад сабранасці і дысцыпліны. Сумесная акцыя – гэта сведчанне таго, што хрысціянскае валанцёрства, ў той ці іншай меры,ёсць заклікам для ўсіх царкоўных груп і суполак у цэнтры яго стаіць Любоў, агульная для ўсіх хрысціян.

Скончылася паездка абедам і малітвай падзякі за акцыю пры Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі.

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...