У акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей” паўдзельнічала Біблейскае Таварыства


У акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей” паўдзельнічала Біблейскае Таварыства

Напярэдадні зімовых святаў у акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей” паўдзельнічала Біблейскае Таварыства. Супрацоўнікі арганізацыі падаравалі Святыя Евангеллі і Псалтыры з буйным шрыфтам для людзей са слабым зрокам, Бібліі для дзяцей, катэхетычныя падручнікі, а таксама іншую  духоўную літаратуру.

 

Кнігі былі перададзеныя бібліятэцы Сялюцкага псіха-неўралгічнага інтэрната (в. Сялюты Віцебскі р-н), а таксама некалькім людзям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, якія пражываюць у Віцебску.

 

Біблейскае Таварыства Рэспублікі Беларусь – гэта арганізацыя, якая аб’ядноўвае ўсе хрысціянскія канфесіі. Таварыства займаецца распаўсюджаннем біблейскай і іншай духоўнай літаратуры сярод насельніцтва і з’яўляецца буйнейшым распаўсюджвальнікам хрысціянскай літаратуры ў краіне.

Падзяліцца
  • http://%/batsaedd9 Alberto

    .

    áëàãîäàðñòâóþ!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...