Акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”.


Акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”.

Дарагія сябры! Запрашаем вас прыняць удзел у Акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”, якая паклікана дапамагчы дзеткам сіротам і дзеткам з бедных сем’яў.

Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарунак можа месціць у сабе сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь…), дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі…),развіваючыя гульні, канцэлярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак…). Выключэнне – мяккія цацкі. Колькасны склад і памер падарунка – любы. Пазней, у акрэсе Свята Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных сем’яў. Трывае Акцыя да канца студзеня.

Не меньш важным стане Ваш асабісты ўдзел у рэалізацыі акцыі. Вы можаце стаць валанцёрам і пайсці разам з іншымі валанцёрамі да дзетак асабіста і падарыць ім часцінку сваёй дабрыні і любові. Акцыі будуць адбывацца ў снежні і студзені. Таксама, Вы можаце дапамагчы сваім досведам і ведамі, каб разам знайсці адказы на запытанне: “Як больш эфектыўна дапамагчы дзецям з дамоў-інтэрнатаў і прытулкаў не згубіцца пазней ў дарослым жыцці. Што мы можам зрабіць яшчэ?”.

Прыносіць падарункі можна па адрасе:

г. Мінск, вул. Арджанікідзе 6 (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Праведнага Язэпа). Кантактныя тэлефоны: па тэл. +375292997241 (мтс), +375299622019 (велком). Калі вы з іншага горада патэлефануйце, будзем шукаць магчымасць забраць падарункі.

Для тых, хто хацеў бы арганізаваць Акцыю на сваёй парафіі самастойна, можам падзяліцца досведам або выслаць па інтэрнэце электронны варыянт акцыйнага плакату і лісток практычных парадаў для правядзення акцыі. Напішыце на: sw.mikalaj@gmail.com  Сайт падтрымкі:  www.valancer.by

Падзяліцца
29 Лістапада 2016 | Раздзел: Віцебск, Гродна, Дзеці, Мінск, Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...