Акцыя ў Маладэчна.


Акцыя ў Маладэчна.

29 студзеня валанцёры Руху св. Мікалая наведалі Маладэчанскую школу-інтернат для дзяцей з парушэннямі зроку. Вось што пра гэтую падзею кажуць самі валанцёры:

На гэты раз мы наведалі школу-інтэрнат для дзяцей з аслабленым зрокам у г. Маладзечна.  Нягледзячы на тое, што люты ўжо не за гарамі, акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей” працягваецца.

Асабіста я хвалявалася, бо ніколі не працавала з дзецьмі, якія дрэнна бачаць, альбо не бачуць увогуле. Якія гульні праводзіць? Ці патрэбны грым акторам? Перажыванні былі дарэмныя! Гэта, на маю думку, было лепшым нашым выступленнем. Можа таму, што дзеткі былі актыўнымі і дружнымі, з ахвотай удзельнічалі ва ўсіх гульнях.

Пераапраналіся валанцёры-акторы ў бібліятэцы. Здзівілі памеры кніг. Напрыклад, кніга “Прыгоды Нільса з дзікімі гусямі” азбукай Брайля будзе выглядаць як адзін з тамоў Савецкай энцыклапедыі. Яе нават трымаць вельмі цяжка. Дзіўна, асабіста я магу чытаць усё, што захачу, рэальна і віртуальна, а хтосьці толькі тое, што надрукавана азбукай Брайля.

Дзеткі сустракалі нас “на ура!” Толькі хтосьці глядзеў, а хтосьці сваімі рукамі абмацоўваў, прыбліжаў свой нос-курнос амаль да твайго і пытаўся: “А што гэта за чорная пляма? А навошта яна? А дзе твае кіпцюры? А чаму ты ў рукавіцах?” І смяяліся, і абдымалі цябе. Але больш за усіх дасталася хвасту Аднарога! А былі і такія, што ўвесь час сядзелі на сваіх мейсцах (амаль заўсёды так робяць старэйшыя, бо не хочуць бавіцца разам з малымі). Але ў гэтым інтэрнаце ўсё трошкі інакш. Калі ў дзіцяці цалкам адсутнічае зрок, то хлопчыкі і дзяўчынкі проста сядзелі і усміхаліся, бо толькі чулі цябе. Але калі актор падыходзіў, дакранаўся, частаваў цукеркамі, яны пачыналі адчуваць-уяўляць.

І гэта зусім не страшна! Бо дзіцячая радасць і адкрытасць не могуць напалохаць.

Я яшчэ вельмі-вельмі малады валанцёр (толькі месяц як далучылася  да Хрысціянскага валанцёрскага руху імя св. Мікалая), але магу з упэўненасцю сказаць, што тут можна займацца тым, што табе падабаецца, столькі, колькі захочаш, і да таго ж, гэта каму-небудзь акрамя асабіста цябе (мы маем такую надзею) таксама прыносіць карысць і радасць”. (Алена, валанцёр)

Негледзячы на па-сапраўднаму зімовае надвор’е, наш візіт да дзяцей з аслабленым зрокам у маладзечанскім інтэрнаце падаўся мне вельмі цёплым і радасным. Дзеці вельмі чакалі нас, чакалі нечага незвычайнага, чароўнага – адным словам – казкі. І падаецца, мы з Божай дапамогай, змаглі іх не расчараваць. Гульні, конкурсы, казачныя героі, – а галоўнае – адкрытасць і шчырасць сэрцаў – усё гэта зрабіла нашую сустрэчу незабыўнай. Вельмі ўразіла тое, як натуральна, без ніякага страху і нялоўкасці камунікуюць бачучыя дзеці з тымі, хто не бачыць нічога, ці амаль нічога. Падаецца, што гэта вельмі важны досвед роўнасці, аднолькавай вартасці кожнага чалавека, – досвед, якога, нажаль у наш час не хапае ў нашым грамадстве.

Таксама вельмі прыемна здзівіў надзвычайна высокі ўзровень творчасці таленавітасці, які мы ўбачылі ў нашых новых маленькіх сяброў: дзяўчына-падлетак, якая амаль не бачыць – займаецца пляценнем з бісеру… Яе сяброўка, якая бачыць толькі святло і цемру – цудоўна спявае… Вельмі хочацца маліцца, каб гэтыя таленты, дадзеныя ім Богам, развіваліся на Ягоную хвалу.

А таксама вельмі хочацца прыехаць у Маладэчна яшчэ раз, і нават не раз”! (Наталля , валанцёр)

Скончылася акцыя Службай Божай пры маладэчанскай грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Чалавекалюбцы. На Службе валанцёры падзякавалі Богу за дапамогу ў правядзенні акцыі і папрасілі блаславення для ўсіх дзетак, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах.

Падзяліцца
29 Студзеня 2012 | Раздзел: Дзеці, Маладзечна
  • http://%/dlkgfud7409 Roberto

    .

    ñïàñèáî çà èíôó.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...