Святы Мікалай наведаўся ў Гродзенскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі


Святы Мікалай наведаўся ў Гродзенскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі

Ён павіншаваў дзяцей са святам Раства і прывёў з сабой калядоўшчыкаў, якія павесялілі маленькіх пацыентаў цэнтра святочнымі спевамі, вясёлымі гульнямі і конкурсамі.

Свята зладзілі валанцёры хрысціянскага валанцёрскага Руху святога Мікалая.  Прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій аб’ядналіся на базе Гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай і ўжо тры гады апякуюцца дзецьмі з псіха-фізічнымі асаблівасцямі.

Валанцёры наведваюць дзяцей па выходных, а ў калядны перыяд рыхтуюць падарункі і робяць святочную імпрэзу. За гады сяброўства з валанцёрамі дзеці прызвычаіліся, што падарункі на Раство ім прыносіць не Дзед Мароз, а святы Мікалай, якому яны кажуць не “спасибо”, а “дзякуй!”

Падзяліцца
  • http://%/frirtofle46 Clinton

    .

    good info!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...