Ізноў да сяброў!


Ізноў да сяброў!

8-9 лютага валанцёры руху святога Мікалая прыехалі ў госці да сваіх сяброў з Тэрытарыяльнага Цэнтру ў Івацэвічах. Большая палова групы ехала бусікам, астатнія на цягніку. Цудоўнае надвор’е без ліўняў, урагану і землятрусу – усё спрыяла нашаму падарожжу.

Падыходзіш да Цэнтру і праз вокны ўглядаеш знаёмыя твары. Маханне на прывітанне і ўсмешкі. Увайшоўшы бачыш старых знаёмых, усціскі, радасць у словах. Хутка пачнецца выступ, трэба пераабуцца, настроіць гітары. Дзяўчаты наразаюць прывезеныя пірагі, якія спеклі самі ўчора ўвечары. За дзвярыма смех – гэта пад’ехала група на бусіку.

Усё гатова, пара пачынаць. У большай залі стаіць стол літарай П, за ім на крэслах сядзяць баьцкі і родныя, валанцёрам дастаюцца ганаровыя месцы спераду, бліжэй да імправізаванай сцэны.

Дырэктар цэнтру, Ларыса Яўгенаўна яб’яўляе выступ Наталлі. Весела, бадзёра, з радасцю і без стрыманасці комплексамі. Здольная! Брава ёй! Брава Андрэю спеваку, брава паборнікам кепскіх звычак, пілотам, агурочкам і усім, хто выступаў, а таксама ўсім, хто падрыхтаваў выступоўцаў – неймаверная праца. Абмен падзякамі, і з агульнай малітвы пачынаецца застолле.

Ням-ням-ням, хрум-хрум-хрум. Што вам падаць? Перадайце мне, калі ласка, воооось гэты пірог, а пасля вуууунь той. Смачна? Угу!

Сяргей і Арцём, можа пакуль ядуць, заспяваеце? Канешне – тут нас хлебам не кармі! Беларускія песні, пасля гішпанскія – падышлі Віка са скрыпкай і Юра з гішпанскімі каранямі. Пасля заспявалі спеў пра святога Юр’я і павіншавалі нашага брата, валанцёра, харыста і кіроўцу ўсіх бусікаў Юрася з днём народзінаў. “Вялікі дзякуй, столькі авацый на мой дзень народзінаў я ячшэ не чуў”. Падарункі валанцёрскаму руху, падарункі Юрасю, падарункі нашым сябрам. Галоўны падарунак – гэта наш час, які мы прысвячаем, нашае сэрца ў справах і адпачынку, ў размовах і сузіраннях. Што мы маем, чаго не атрымалі б? А што дарам атрымалі, тое дарам і даем. І слава таму, хто даў нам і час, і сэрца, і жыццё!

Падзяліцца
  • http://%/nldoegl59 chris

    .

    tnx for info!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...