Летнік для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі ў Івацэвічах


Летнік для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі ў Івацэвічах

З 13 па 16 жніўня пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай праходзіў хрысціянскі летнік для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі і валанцёраў. Арганізаваны валанцёрамі Руху св. Мікалая ў гэтым годзе меў назву НОЕЎ КАЎЧЭГ.

Праводзіўся летнік пры супрацоўнецтве з мясцовым Цэнтрам тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва і сабраў у сабе людзей з абмежаванымі магчымасцямі з г. Івацэвічы.

Тэматычна летнік быў падзелены на тры асноўныя часткі (дні): Зямля, Вада, Неба, якія запрашалі удзельнікаў  ў нялёгкае падарожжа разам з Ноем да Божага збаўлення. Пакінуўшы зямлю поўную граху і зняверання праз воды ачышчэння, удзельнікі падарожнічалі да Нябеснага Валадарства на Каўчэзе. Нездарама, што ўжо з даўніх часоў Карабель або Каўчэг ёсць сімвалам Царквы ў якой мы падарожнічаем да Неба.

На Ноевым Каўчэзе было шмат месца і розных жывёлаў, але нашыя удзельнікі згуртаваліся ў трох групах (камандах): Мышкі, Зубры і Ратвеллеры, якія і выконвалі розныя гульнявыя заданні.

У апошні дзень, пасля нядзельнай Боскай Літургі,і адбылася сустрэча з парафіяй і удзельнікі летніка паказалі сваё майстэрства ў спецыяльна падрыхтаваных выступленнях.

Пасля заканчэння летніку валанцёры ў лекарні адведалі сваю даўнюю сяброўку Анну Бахур, якая разам са сваім мужам Анатолем мужна змагаюцца за права быць са сваім дзіцяці. Менавіта за іх валанцёры і ахвяравалі сам летнік і ўвесь час маліліся за добрае вырашэнне справы. Больш пра іх

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...