Сустрэча ў Івацэвічах


Сустрэча ў Івацэвічах

1 чэрвеня з нагоды міжнароднага Дня Дзіцяці адбылася незвычайная падзея. Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Жыровіцкай, што ў Івацэвічах сустракала сваіх даўніх сяброў – людзей з абмежаванымі магчымасцямі з мясцовага тэрытарыяльнага цэнтру, а таксама іх бацькоў і педагогаў.

Распачалася сустрэча з катэхезацыі і  духоўных разважанняў у парафіяльнай капліцы. З нагоды Нядзелі Ўсіх Святых  Беларускага Народу, якая ў гэтым годзе ў грэка-католікаў адзначаецца 2 чэрвеня, ўдзельнікі сустрэчы разважалі над тым, што такое святасць і як яна можа праяўляцца ў нашым жыцці. Рэцэпт святасці, які вынайшлі госці сумесна з валанцёрамі Руху св. Мікалая не быў вельмі складаны: слухацца сваіх бацькоў і педагогаў і дапамагаць ім, сумленна выконваць свае штодзённыя абавязкі, маліцца за іншых… Скончыліся духоўныя разважанні малітвай, калі кожны з удзельнікаў, без вынятку, дзякаваў Богу за ўсе, што мае ў сваім жыцці і прасіў здароў’я і падтрымкі для сябе і родных. Іх словы былі ўражаючымі. Людзі, якія маюць шмат фізічных абмежаванняў і хваробаў, часта жывучы ў сур’ёзнай беднасці, проста і шчыра казалі Богу: “Дзякуй за ўсё, што маем”.

Пасля малітвы адбылася забаўляльная частка, разам з сумесным прыгатаваннем абеду на вогнішчы. Цікава, цэлы гэты дзень у Івацэвічах ішоў дождж і нават град. Але калі ўсе пачалі выходзіць на вуліцу для забаваў, ён перастаў і зноў распачаўся, пасля таго як усе павярнуліся ў царкву на абед. Усё ў руках Божых!

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...