Дзякуй за віншаванні!

Не так даўно на нашым сайце была змешчана запрашэнне павіншаваць з Днём народзінаў Яўгена Пласкавіцкага з Віцебску.
(http://valancer.by/news/pavinshuj-z-dniom-naradzennia/).
Нашыя валанцёры наведалі хлопца, які ўжо адсвяткаваў Дзень народзінаў. Яўген і яго маці Надзея Міхайлаўна шчыра дзякуюць усім за віншаванні.
Адгукнуліся на запрашэнне павіншаваць непаўнаспраўнага Жэню многія – паштоўкі і віншавальныя лісты прыходзілі і да Дня народзінаў, і пасля. Прычым, прыходзілі лісты з усіх куткоў Беларусі, а найбольш з Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай вобласці. Вялікі дзякуй усім, хто адгукнуўся і не застаўся абыякавым!