Акцыя ў Дзіцячым Гарадке


Акцыя ў Дзіцячым Гарадке

У сераду першага лютага валанцёры  Руху св. Мікалая адведалі Дзіцячы  гарадок, што знаходзіцца ў Ленінскім  раёне г. Мінска. Гэта ўнікальны інтэрнат, пакуль што адзіны ў сваім родзе  ў Беларусі. Адметнасць яго палягае  ў тым, што дзеці ў інтэрнаце  жывуць сем’ямі, прыкладна па 8 чалавек. На чале сям’і стаіць сацыяльная маці, падобна як і маці ў шматдзетнай сям’і. Усяго сямей 12, яны жывуць у адным будынку (былым будынку дзіцячага садочка), але з’яўляюцца даволі аўтаномнымі і незалежнымі.

Пад час наведвання інтэрнату валанцёры  правялі святочную калядную праграму і кожнай сям’і ўручылі падарункі, сабраныя з ахвяраванняў вернікаў.

Падзяліцца
01 Лютага 2012 | Раздзел: Дзеці, Мінск, Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...