Дзеці з нядзельнай школкі наведалі непаўнаспраўнага


Дзеці з нядзельнай школкі наведалі непаўнаспраўнага

Вялікі Пост – гэта час не толькі для ўстрымання ад ежы, не толькі час малітвы, але і час для ўчынкаў міласэрнасці.

Над гэтай тэмай разважалі на чарговай сустрэчы нядзельнай школкі, якая дзейнічае пры грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску. Але на гэты раз занятак атрымаўся практычны – дзеці наведалі непаўнаспраўнага Жэню Пласкавіцкага. З некаторымі ён быў ужо знаёмы, некаторыя пабачыліся з ім упершыню.

Яўген Пласкавіцкі, як ўжо згадвалася на сайце, мае цяжкую форму ДЦП.  За хлопцам штодня даглядае яго маці – Надзея Міхайлаўна. Жэня вельмі любіць прымаць гасцей, таму быў рады сустрэцца з дзецьмі, пазнаёміцца з імі, распавесці пра свае улюбёныя заняткі, запытацца пра царкоўныя навіны і, канешне, запрасіць да сябе чарговы раз.

Фатаграфіі: Яўген падчас падарожжа ў Польшчу, апошняе фота – на летніку ў Полацку.

 

 

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...