Гісторыя аднаго Чалавека


Гісторыя аднаго Чалавека

  Ціхан Галубкоў – незвычайны чалавек, такі, з якім абавязкова хочацца пазнаёміцца бліжэй. Адразу заўважна, які моцны духам гэты хлопец. Негледзячы на вельмі цяжкую форму ДЦП (дзіцячага цэрабральнага параліча), ён рашуча адмаўляе ўсякую дапамогу – ці пасадзіць яго на каляску, ці то дапамагчы паесці ці ўзяць кубак з вадой, ці апрануцца.  

Валанцёры Руху св. Мікалая ў Віцебску вырашылі наведаць свайго старога сябра. Ціхан ужо двойчы быў на летніках, якія арганізоўваліся для сумеснага адпачынку валанцёраў і асобаў непаўнаспраўных у Полацку.

 Ён заўсёды рады прымаць гасцей і самому бываць на святочных мерапрыемствах ці духоўна-малітоўных сустрэчах пры грэка-каталіцкай царкве Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску.  

 … Для большасці людзей апрануцца, паесьці, папіць, прагуляцца – такія    простыя і звычайныя рэчы, але не для ўсіх –  Ціхан кожнага дня змагаецца  за тое, каб магчы і рабіць паўсядзённыя рэчы. 

 Так, ён  не можа хадзіць, наступаючы на ступні, але ён навучыўся  перасоўвацца па кватэры  на каленях, а на вуліцы – на калясцы. 

 У яго кепска працуюць рукі, але ён  намагаецца штодня разрабляць іх. 

 Яму цяжка размаўляць, але ён шчыра хоча  гэтага і шчыра шукае сяброў. 

 У астатнім Ціхан – сучасны хлопец, ён слухае  музыку, сачыць за навінамі, карыстаецца мабільным тэлефонам, шмат часу  праводзіць за камп’ютарам і нават носіць ўстаўленую ў вуха завушніцу.  

             “Збіраў грошы на ўласны камп’ютар 6 год”

 Ціхан мае чым пахваліцца: сам набыў за уласныя грошы свой камп’ютар. Адразу  паўстае пытанне: адкуль жа хлопец  браў гэтыя самыя ўласныя грошы?

  “Я атрымліваю пенсію, і на працягу 6 год штомесяца адкладваў пятую частку на  набыццё камп’ютара, – дзеліцца ён. – Акрамя таго я зарабляў і свае грошы – клеіў  канверты”. 

Але, калі чуеш, якія грошы атрымліваў Ціхан за гэтую працу – хочацца плакаць. “Яшчэ пару год таму, – распавядае маці хлопца Ірына Анатольеўна, – за тысячу склееных канвертаў ён атрымліваў … 2 тысячы рублёў! На сённяшні дзень гэты “заробак” павялічыўся і складае трошкі больш за 20 тысячаў”.

Але Ціхан згодны працаваць і за такія грошы – толькі б хоць трошкі зарабіць самому і не сядзець без справы. Негледзячы на тое, што хлопцу вельмі цяжка рухаць рукамі і пальцы часта не слухаюцца, ён працуе і нават склаў уласны план: кожны дзень зрабіць не меньш за 100 канвертаў.

Здаецца, такая лёгкая праца: усяго пару рухаў рукамі і паўхвіліны працы на кожны… Але гэта толькі здаецца: Ціхан вытрачае на сваю працу штодзённа не адну гадзіну. Застаецца толькі здзіўляцца моцы гэтага Чалавека.

        Майстар

   “Ён у доме сапраўдны гаспадар, сапраўдны майстар – сам наладзіць і камп’ютар,  і тэлевізар, разбярэцца што да чаго з   кожнай бытавой прыладай у доме, – распавядае  яго маці. – Сам скачаў сабе з інтэрнэта вучэбныя курсы для працы на камп’ютары… Я  за іх яшчэ дагэтуль не сяду, а Ціхан ўжо даўно ўсё засвоіў”, – смяецца Ірына  Анатольеўна.

Дарэчы, Ціхан – актыўны карыстальнік сацыяльных сетак, так што  знайсьці яго “Укантакце” зусім нескладана. Магчыма, і хтосьці з чытачоў захоча  далучыцца да яго сяброў. 

          Спартсмэн

     Седзячы на канапе, заўважаю пад ей гантэлі. 

           Ціхан, гэта Ты займаешся спортам?

 Аказалася, хлопец не толькі займаецца, але ўжо мае больш за дзесятак  граматаў і дыпломаў. Гартаю іх: пераможца па армрэслінгу, гіраваму  спорту… 

 Хлопец ахвотна дэманструе, як ён  займаецца. “Дарэчы, пару год таму быў  цікавы выпадак, – смяецца ён. – Падняў  зашмат цяжкую гантэлю  – і зламаў сабе  руку, месяц быў у гіпсе”.

Але гэта не  спыніла яго штодзённых спартыўных заняткаў.

                                                                                    Падарожнік

   Падарожнічаць у Ціхана атрымоўваецца     рэдка ,  тым болей зараз гэта асабліва    цяжка – выехаць  кудысьці з такім снегам. Аднак на разнастайныя  мерапрыемствы,  калі ёсць магчымасць, каб завезлі  машынай, Ціхан заўсёды рады паехаць. 

  Гэтай зімой у хлопца была незвычайная прыгода –  ён упершыню пабываў у Берліне.  Пад апекай нашых валанцёраў ён удзельнічаў у  Сустрэчы моладзі Тэзэ. Сваю паездку  Ціхан прыгадвае як адну з самых незвычайных  падзеяў за ўсё жыццё, а яму ўжо 28  год, і ахвотна паказвае фотаздымкі.

**********************************************

 Такі невялікі партрэт Ціхана… Наўрадці яго можна назваць поўным. Гэты толькі  маленькія  замалёўкі з яго паўсядзённага жыцця. Жыцця, напоўненага маленькімі  перамогамі, а часам няўдачамі. Жыцця, напоўненага штодня вялікай, але нябачнай  многім, адвагай.

Ціхану некалькі месяцаў, 1983 г.

Ціхан з мамай Ірынай Анатольеўнай, 1984 г.

Ціхан з бабуляй, 1983 г.

Падзяліцца
  • Vorlana

    Отличная идея ставить наушники на стол (на фотке сверху), а то валяются все время… Спасибо, Тихон!

  • Vorlana

    Отличная идея ставить наушники на стол (на фотке сверху), а то валяются все время… Спасибо, Тихон!

  • http://%/vtbtmhbhe4694 carl

    .

    ñïàñèáî çà èíôó.

  • http://%/onsbhzbui05 felix

    .

    спс.

  • http://%/eagbaaig6683 Daryl

    .

    ñïàñèáî!

  • http://%/bhahei330 vernon

    .

    áëàãîäàðþ!

  • http://%/gjcgaa2313 Jack

    .

    áëàãîäàðþ!!

  • http://%/cbdddbi737 brent

    .

    áëàãîäàðåí!!

  • http://%/agehjjgja3 arthur

    .

    ñïàñèáî!!

  • http://%/gabbdaea1783 gerard

    .

    tnx!

  • http://%/gjafef41 Charles

    .

    ñïàñèáî çà èíôó.

  • http://%/eficbbg442 Fernando

    .

    thank you.

  • http://%/fjicchj86 julio

    .

    ñýíêñ çà èíôó!

  • http://%/fieiih3707 otis

    .

    ñïñ!

  • http://%/iceccj3 Luis

    .

    tnx.

  • http://%/iecdeecg1554 Clifton

    .

    thanks!!

  • http://%/hdhhgbbgb913 alfonso

    .

    áëàãîäàðþ.

  • http://%/gaijfgj2 roland

    .

    tnx for info!!

  • http://%/eehhhdf6407 herbert

    .

    ñïàñèáî çà èíôó.

  • http://%/ijbbdh71 Michael

    .

    ñïñ!

  • http://%/egeccafdc97 cody

    .

    thank you!!

  • http://%/gigcbj3755 Brandon

    .

    ñïñ çà èíôó.

  • http://%/jhccgf131 Jerome

    .

    ñïàñèáî çà èíôó.

  • http://%/aeggagf15 Rene

    .

    ñïàñèáî.

  • http://%/bjgbfgg55 Isaac

    .

    hello.

  • http://%/hgibdh8380 Joshua

    .

    ñïñ!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...