Яны чакаюць заўсёды…


Яны чакаюць заўсёды…

Ці даўно вы былі ў гасьцях? Ці даўно самі кагосьці запрашалі ў госьці да сябе? Напэўна, кожны з чытачоў скажа, што гэта было зусім нядаўна, можа нават на гэтым тыдні! Гэта праўда, што для большасьці людзей запрашэньне ў госьці ці наведваньне кагосьці – зусім звычайная справа… Гэта – ў парадку рэчаў.

А вось мы ведаем людзей, для якіх кожны госьць і кожная зь ім сустрэча – неверагодная падзея, якую яны прыгадваюць некалькі месяцаў! Хто яны? Гэта насельнікі Селюцкага псіха-неўралгічнага інтэрната. Яны чакаюць ЗАЎСЁДЫ… Тут пражывае каля 170 чалавек ва ўзросьце ад 18 гадоў. Пераважна гэта людзі з пэўнымі псіхічнымі адхіленьнямі і парушэньнямі апорна-рухальнага апарата.

3 снежня ў межах акцыі “Сьвяты Мікалай ідзе да дзяцей” нашыя валанцёры на чале з самім Сьвятым Мікалаем наведалі Селюцкі псіха-неўралгічны інтэрнат. Валанцёры прывезьлі з сабой салодкія падарункі, а таксама рэчы для асабістай гігіены (мыла, грэбні, рушнікі, зубныя шчоткі і пасты) і цёплую вопратку. Насельнікі Селюцкага дома-інтэрната з задавальненьнем прымалі ўдзел ў праграме, якую падрыхтавалі валанцёры: маліліся разам, адказвалі на пытаньні, сьпявалі песьні і танчылі для сьв. Мікалая. Пасьля гэтага валанцёры прапанавалі паўдзельнічаць ў практычных занятках – зрабіць гірлянды для надыходзячых сьвятаў. Ва ўсёй праграме прымалі ўдзел каля 80 асобаў, якія хоць і маюць пэўныя псіхічныя адхіленьні і парушэньні апорна-рухальнага апарату, але змаглі прыйсьці ў актавую залу.

Пасьля завяршэньня праграмы валанцёры перадалі ў інтэрнацкую бібліятэку Бібліі і іншую духоўную літэратуру – дар Біблейнага Таварыства. Пасля гэтага валанцёры наведалі хворых ў ляжачым – самам складаным – аддзяленьні. Тут пераважна знаходзяцца людзі, якія самі не могуць абслугоўваць сябе, гэта ляжачыя хворыя, людзі на калясках. Некаторыя зь іх не могуць размаўляць. Многіх зь іх не наведвае ніхто, таму асабліва для іх прыход валанцёраў кожнага разу ператвараецца ў сапраўдную ПАДЗЕЮ…

Пост – надзвычайна добры час для таго, каб адкрыць сваё сэрца на штосьці большае, чым клопат толькі аб сабе.

Падзяліцца
  • http://%/mbtcslmyo74 Claude

    .

    thank you!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...