Ка Дню маці


Ка Дню маці

26 кастрычніка, у Віцебску, пры грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры Уваскрасення Хрыстова адбылася чарговая духоўна-малітоўная сустрэча для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькоў і валанцёраў. Сустрэча была прысвечана міжнароднаму Дню Маці. Пад час сустрэчы удзельнікі разважалі над тым наколькі нам ёсць патрэбная маці, над тым наколькі ёсць важнай для нас матчына любоў. Пад час гульні ўдзельнікі вучыліся шукаць і апісваць усе добрыя якасці сваіх дарагіх матуль. За прыклад ідэальнай жанчыны і ідэальнай маці удзельнікі выбралі Багародзіцу. Да яе і скіравалі свае малітвы. І дзіва, ужо на наступны дзень усе смаглі відавочна пераканацца ў сіле супольнай малітвы: маці аднаго з непоўнаспраўных асобаў выйшла з реанімацыі, куды у цяжкім стане патрапіла напярэданні сустрэчы.

 

Падзяліцца
  • http://www.facebook.com/people/Aleksandr-Shybeka/1173650835 Aleksandr Shybeka

    Малітва простых і ўбогіх сэрцаў- гэта сіла!

  • http://%/ytxrmvizp0677 shawn

    .

    good info!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...