Калядная сустрэча для асобаў непаўнаспраўных у Віцебску


Калядная сустрэча для асобаў непаўнаспраўных у Віцебску

 

27 снежня з нагоды святаў Раства Хрыстовага і Новага года адбылася святочная сустрэча для непаўнаспраўных асобаў з клуба “Бэтэль”. Арганізавана яна была дабрачынным каталіцкім таварыствам “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Дапамагалі ў арганізацыі Свята валанцёры Руху св. Мікалая.

Свята сабрала каля 60 непаўнаспраўных удзельнікаў з Віцебска, Глыбокага і Мёраў, а таксама іх бацькоў, кіраўнікоў клубаў і валанцёраў. Распачалося святкаванне Службай Божай, якую адправіў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, пасля прысутныя спявалі калядкі, дзяліліся аплаткай і віншавалі адно аднаго са святам Раства.

Канцэртная і забаўляльная праграма доўжылася некалькі гадзінаў. За гэты час ўдзельнікі сустрэчы маглі і прадэманстраваць свае таленты, і паўдзельнічаць у конкурсах, падрыхтаваных валанцёрамі, і патанцаваць. Асабліва адгукнуліся ўсе запрошаныя на прапанову зрабіць адзін з сімвалаў Раства – елку – сваімі рукамі: кожны атрымаў выразаную далоньку, на якой напісаў сваё імя і павіншаваньне з Раством. Пасля гэтага далонькі прыклейваліся на падрыхтаваны каркас.

Вельмі многа выступленняў падрыхтавалі самі непоўнаспраўныя (з дапамогай кіраўнікоў сваіх клубаў): песні, танцы, вершы… Вельмі ахвотна запрошаныя ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях: хто хутчэй надзьме шарык, “Лепшы рыбак” (кожны з удзельнікаў атрымліваў папяровую рыбку на нітцы, пераможцам стаўся той, хто хутчэй за ўсіх наматаў нітку сабе на палец – “злавіў” і “дастаў” рыбку з вады), гульне “Фанты”, конкурсе загадак, “Адгадай хто гэта” (адзін з удзельнікаў паказваў павінен быў без слоў і гукаў паказаць нейкую жывёлу, а астатнія адгадаць, хто гэта). Быў падрыхтаваны конкурс і для мам: мамы з завязанымі вачыма павінны былі па рукапажацці ці дотыку да галавы пазнаць сваё дзіця.

Напрыканцы святкавання наведаў удзельнікаў і сам св. Мікалай, ад якога ўсе атрымалі салодкія падарункі.

Але, безумоўна, не падарункі былі галоўнымі на гэтым свяце. Усе арганізатары святочнай сустрэчы стараліся, каб непаўнаспраўныя асобы адчулі радасць ад святкавання свята Раства Хрыстовага, а таксама апынуліся ў хрысціянскай атмасферы любові і клопату, адчуваючы сябе патрэбнымі.

Падзяліцца
  • http://%/vythuzcdj771 Jeffrey

    .

    ñýíêñ çà èíôó.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...