Казачнае падарожжа ў Турцыю


Казачнае падарожжа ў Турцыю

12 снежня грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр Праведнага Язэпа  прымаў гасцей. Да яго завіталі дзеці з мясцовага сацыяльнага прытулку каб сустрэцца са святым Мікалаем.

Але іх чакала разчараванне! Святога Мікалая там не было. Што ж рабіць? Дзеці пачалі шукаць святога Мікалая, даследуючы яго жыццё і дзейнасць. У нейкі момант нарадзілася думка, што ён можа быць проста ў сябе на Радзіме, горадзе Патары (сучасная Турцыя). Вырашылі ляцець да яго ў госці. Пералёт у антычны горад арганізавалі валанцёры руху св. Мікалая. З дапамогай жыхароў гораду пасля доўгіх пошукаў святы Мікалай усё ж такі знайшоўся. І нават не адзін, а разам з падарункамі і пачастункам.

Першапраходцамі жа сталі парафіяльныя дзеці, якія пабывалі  ў Патары тыдзень раней. Усяго ж да лютага месяца казачнае падарожжа на Радзіму святога Мікалая плануецца зрабіць некалькі разоў. Хто хацеў бы паўдзельнічаць у арганізацыі пералётаў у казку для дзетак і людзей з абмежаванымі магчымасцямі або дапамагчы святому Мікалаю сабраць падарункі, запрашаем у нашу вясёлую каманду.

Падзяліцца
12 Снежня 2015 | Раздзел: Дзеці, Мінск, Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...