Лазарава субота з дзецьмі


Лазарава субота з дзецьмі

19 сакавіка ў Лазараву Суботу грэка-каталіцкі Цэнтр Праведнага Язэпа адведалі дзеткі з сацыяльнага прытулку.

У Лазараву Суботу Царква ўзгадвае цуд Ісуса Хрыста, які ўваскрасіў аднаго добрага чалавека, Лазара. Дзеці, якія ўжо з самага дзяцінства згубілі свае сем’і, атрымалі глыбокія псіхалагічныя траўмы, адчулі сваю непатрэбнасць для самых блізкіх людзей, расчараваліся ў людзях… што іх чакае ў будучыні?! Ці змогуць яны паверыць у Любоў, уваскрэснуць для Бога?! Для Хрыста, які паклікаў да жыцця памерлага Лазара, ўсё магчыма. Таму і валанцёры Руху св. Мікалая перад мерапрыемствам зрабілі самую важную справу, памаліліся на Боскай Літургіі за дзетак і даверылі іх лёс Богу Міласэрднаму.

А потым было як звычайна, паняслося паехала. Духоўная праграма для дзетак, упрыгожванне вербачак, вырабніцтва і вясёлае паяданне варэнікаў і зразумела, аганёк у вачах і гарачыя абдымкі на развітанне. Бог ёсць Магутны і робіць цуды кожны дзень!

Падзяліцца
19 Сакавіка 2016 | Раздзел: Дзеці, Мінск, Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...