Хрысціянскі летнік для непаўнаспраўных


Хрысціянскі летнік для непаўнаспраўных

З 29 ліпеня па 1 жніўня 2010 г. полацкая грэка-каталіцкая (уніяцкая) парафія святамучаніка Язафата сустракала незвычайных гасцей – удзельнікаў хрысціянскага летніка для асобаў з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця (інвалідаў) і валанцёраў. Удзельнікі – а іх было каля 25 – сабраліся з розных куткоў Беларусі – з Віцебска, Міёраў, Магілёва, Мінска, Ліды, быў валанцёр з Польшчы.

Акрамя штодзённай Літургіі, супольных ранішніх і вячэрніх малітваў, арганізатары падрыхтавалі таксама гульні, конкурсы, адбыўся паказ модаў, імправізаваныя пастаноўкі ля вогнішча, паход на рэчку. Кожны дзень для ўсіх прысутных была магчымасць узяць удзел ў розных занятках: былі створаны групы па інтэрэсах – духоўная, мастацкая, танцавальная.

Можна сказаць, што нічога асаблівага тут не было, але для некаторых удзельнікаў летніку, усё жыццё якіх праходзіць у інваліднай калясцы, нават такая, здавалася б, звычайная рэч, як купанне ў рэчцы, было ўпершыню! “Вельмі часта, – падкрэсліў адзін з арганізатараў летніка а. Алесь Шыбека, – простыя і звычайныя рэчы для нас – вялікі і жаданы скарб для іншых”.

Падобныя мерапрыемствы заўсёды маюць не адну мэту: гэта не толькі апека і клопат над непаўнаспраўнымі, але і ўмацаванне саміх валанцёраў, якія праз дапамогу бліжняму ўзрастаюць духоўна.

Плануецца, што правядзенне такіх летнікаў стане традыцыйным.

Падзяліцца
  • http://valancer.by/abvestki/letnik-polacku/ Летнік у Полацку

    […] 2010 год – http://valancer.by/news/letnik-dla-nepaunaspraunyh/ […]

  • http://valancer.by/abvestki/letnik-polacku-2/ Летнік у Полацку | Хрысціянскія валанцёры

    […] з мінулых летнікаў: 2012 год, 2011 год, 2010 год, Фотаздымкі з летнікаў Падзяліцца Tweet 26 Траўня […]

  • http://%/kloiyav59 Earl

    .

    thanks for information.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...