Маленькі Эльзас, альбо час даверу і супакою


Маленькі Эльзас, альбо час даверу і супакою

З 28.12.2013 па 01.01.2014 у Страсбургу адбывалася міжнародная сустрэча моладзі, арганізаваная міжканфесійнай супольнасццю Taize.  На сустрэчу прыехалі каля 30000 маладых людзей з усёй Эўропы, у тым ліку каля 1000 з Беларусі. Сярод іх была і міжпарафіяльная валанцёрская група моладзі, арганізаваная грэка-каталіцкай парафіяй праведнага Язэпа ў Мінску.

Гэта час і мейсца, дзе хочацца глядзець адзін аднаму ў вочы, дзе ёсць неабходнасць дарыць цяпло сваіх абдымкаў, дзе прысмакі становяцца у сем разоў смачнейшымі, калі пачаставаў (“укусі, калі ласачка, ну хоць паспрабуй!”) ужо палову аўтобуса; дзе разумееш, што прыгажосць гарадоў мінае, а лёсы чалавечыя застаюцца ў табе; дзе можна размаўляць на мове любові і хочацца размаўляць па-беларуску. Гэта спатканне Тэзэ. 
“Езус сказаў: “Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх”. Мц 18.
Брат Алоіс кожны дзень пісаў да нас лісты. Было адчуванне, што пісаў для мяне. Дакладна мне. “Без прабачэння няма будучыні ні для асобнага чалавека, ні ў стасунках паміж краінамі. Часам прабачэнне падаецца немагчымым. Але гэта імгненная немагчымасць не павінна весці да адмовы ад яго. Зберагаючы, калі магчыма так сказаць, імкненне да прабачэння, мы ўжо робім першы крок да ацалення.
Хрыстус кліча нас пашыраць нашае сяброўства. І мы можам вельмі проста гэта зрабіць: па прыкладзе Хрыста, дзелячыся ежаю, наведчаючы адзін аднаго, і асабліва пашыраючы вакол сябе прабачэнне і давер. Ва ўласным жыцці мы можам стаць пілігрымамі даверу”. 
У сям’і, якая нас прымала, жыла сабака Пікап з двума лапамі. Двума левымі лапамі. Яе знайшлі на вуліцах Ерузалема і забралі з сабой у маленькую французскую вёсачку. Там зараз і жыве. З двума лапамі і шчаслівымі вачыма.
“Давайце паспрабуем прыняць любоў Бога і дазволім ёй змяніць нашае жыццё. Езус сказаў: “Тады даведаюцца ўсе, што вы мае вучні, калі будзеце мець любоў паміж сабой.” 
Брат Алоіс прапанаваў навучыцца маўчаць перад Богам, навучыцца глядзець на Хрыста і слухаць Яго. Мала быць задаволеным адной талерантнасцю. Патрэбна ў простай малітве звяртацца ўсім разам да Бога жывога, а таксама разам служыць самым бедным.
У французскай сям’і разам з намі жыў юнак з Венецыі. Давід навучыўся спяваць “Цячэ вада ў ярок” і падзяліўся, што паедзе працаваць у Афрыку. Бо ён там зараз патрэбны. 
Ніхто нікому не абяцае, што не будзе страшна, не будзе балюча, не будзе незразумела. Будзе. “Сапраўднае шчасце заключаецца не ў тым, колькі мы набываем, але ў тым, колькі мы аддаем нашага жыцця поўнага любові”.
А пра архітэктуру, цішыню вулачак, святочную прыгажосць, радасныя спатканні, незвычайныя сустрэчы, арамат французскай кавы і парфуму, вечаровыя гульні і цёплы камін пасля дажджу я не буду пісаць. Я вам пра гэта расскажу за кубачкам гарачай гарбаты і куском піірага))))))

Ваша Лена, 
з любоўю,
Страсбург, 2014

Падзяліцца
08 Студзеня 2014 | Раздзел: Навіны
  • http://%/iklcfjmiu1 Nelson

    .

    áëàãîäàðñòâóþ!!

  • http://%/msjgsnk690 randy

    .

    good!!

  • http://%/zvyncbsf65 Andre

    .

    good!

  • http://%/gagjfd7 Kirk

    .

    ñïñ!!

  • http://%/ihecbe8499 alfonso

    .

    good.

  • http://%/ejbefeeh84 brad

    .

    ñïñ çà èíôó!!

  • http://%/ihdhah764 ben

    .

    áëàãîäàðñòâóþ!

  • http://%/fjiedbic22 kelly

    .

    good.

  • http://%/ahjbaffhi7 Christian

    .

    good!

  • http://%/jggjeegdb0417 Marcus

    .

    ñïñ çà èíôó.

  • http://%/ejcebibjh5 benjamin

    .

    ñïàñèáî çà èíôó!

  • http://%/gbcgbb873 carlos

    .

    ñýíêñ çà èíôó!!

  • http://%/fhafaci85 Danny

    .

    ñïñ çà èíôó!!

  • http://%/bhfdiejjh18 christopher

    .

    áëàãîäàðåí!!

  • http://%/eidfedgib113 Ross

    .

    ñïàñèáî çà èíôó!!

  • http://%/bhccagi7469 walter

    .

    ñïñ!!

  • http://%/ijcggiged63 Danny

    .

    thanks for information.

  • http://%/dgegjbagc59 Brett

    .

    ñïñ çà èíôó!

  • http://%/ijidddda4498 angelo

    .

    ñïàñèáî!!

  • http://%/ghieeej7 Sidney

    .

    ñïñ çà èíôó!

  • http://%/hdcddffc4253 Raymond

    .

    hello.

  • http://%/fjaecaei226 Jesus

    .

    ñïàñèáî çà èíôó.

  • http://%/cajgibgf9459 Guy

    .

    ñïñ çà èíôó!

  • http://%/dbcaii37 Luther

    .

    áëàãîäàðåí!

  • http://%/bchehed15 Phillip

    .

    good.

  • http://%/bjgbfgg55 Isaac

    .

    hello.

  • http://%/hgibdh8380 Joshua

    .

    ñïñ!

  • http://%/cgegibeb53 Elmer

    .

    ñïñ.

  • http://%/idjgaghh307 Eugene

    .

    ñýíêñ çà èíôó.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...