Пілігрымка Тэзэ ў Валенсію


Пілігрымка Тэзэ ў Валенсію

Дарагія сябры! Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі запрашае вас прыняць удзел у 38-й Пілігрымцы Даверу на Еўрапейскую сустрэчу моладзі (Тэзэ), якая будзе праходзіць у Валенсіі 28.12.2015-01.01.2016.

Наступная арганізацыйная сустрэча – 1 лістапада а 19:30, г. Мінск, зав. Снежны 7. Кантактны тэл. +375292147220

Пілігрымка даверу — гэта не толькі супольная малітва i духоўныя разважаннi, але яшчэ і цікавыя знаёмствы і мерапрыемствы, яркія ўражанні, Новы год з Богам!

Кардынал Антоніо Кан’ісарэс Льёвера, арцыбіскуп дыяцэзіі, якая запрасіла Тэзэ, выказаў сваю «самую глыбокую ўдзячнасць» экуменічнай суполцы Тэзэ і запрасіў многіх маладых людзей прыехаць. «Гэта будзе сустрэча Царквы, малітва аб адзінстве ўсіх хрысціянаў. Яна стане заклікам для Касцёла ў Валенсіі дакрануцца да таго, што нясе нам Тэзэ». Кардынал сказаў, што ўся правінцыя Валенсія гатовая прымаць гэтую міжнародную сустрэчу як знак таго, што «мы – Царква, якая верыць ў Езуса Хрыста, адзіная, што адклікаецца на жаданне Госпада, каб усе былі адным цэлым, каб свет паверыў, што надзея сапраўды ёсць».

З праграмай сустрэчы можна азнаёміцца тут:http://www.taize.fr/be_article19495.html

Наступная арганізацыянай сустрэча запланаваная на 19:30 1 лістапада!

Умовы:

1. У Еўрапейскай сустрэчы моладзі можа браць удзел:

Моладзь ад 18 да 35 год. 17-гадовыя – абмежавана. Абмежавання па канфесійнай прыналежнасці няма!

2. Якія дакументы мусяць быць прадстаўленыя:

1. Умовы А1 (скачаць на сайце) падпісаныя ўласнаручна;

2. Анкета А2 (скачаць на сайце) запоўненая і падпісаная ўласнаручна (электронны варыянт 1-ага блока КАНТАКТЫ з дададкова упісанымі “ФИО” лацінкай і № пашпарту – дасылаецца на кантактны мэйл у фармаце .doc ці у целе ліста);

3. Копія пашпарта (30-31, 32-33 старонкі + прапіска);

4. Грошы (першая частка) 200 еўра*. ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ – гэта незваротны ўнёсак! Гэта значыць у выпадку, калі асоба сама пазней адмовіцца ад паездкі, то гэтыя грошы ёй не будуць павернутыя!

Па атрыманні дакументаў выдаецца распіска. У выніку адмовы з боку арганізатараў, усе дакументы і грошы мяняюцца на распіску.

3. Прыем дакументаў сканчваецца пры наяўнасці 55 аплікантаў. У выпадку наяўнасці вольных месцаў у нас і візы шэнген у вас вы зможаце звяртацца па залічэнне да 24 снежня 2015 г.

4. Кошт: 350 еўра* для моладзі і 365 еўра* для старэйшых за 35 год (без уліку візаў; візы традыцыйна бясплатныя). Дадаткова самастойна трэба будзе аплаціць 28 еўра за афармленне візы ў іспанскім візавым цэнтры.

5. Прынцыпы залічэння: па прадстауленні поўнага пакета дакументаў і грошай.

Паездка:

Маршрут: Мінск-(Кракаў)-Будапешт-Барселона-Валенсія \ Валенсія -(праз Толеда і/ці Куэнка) Авіла (Лісабон) – Ліон – Дрэздэн -Мінск

Размяшчэнне ў Валенсіі: у сем’ях ці парафіяльных (школьных) залах; таму трэба будзе мець карымат і спальнік, быць падрыхтаваным да паходных умоваў і ў дарозе.

Выезд: 24(25) снежня 2015 – Прыезд: 6(7) студзеня 2016

Кантакт: Velcom – (029) 699-33-01, MTС – (029) 578-65-20 (Мікалай), е-мэйл: katalik@tut.by.

Aрганізацыя:

Дакументы на візу будуць прымацца на 2(3)-ім спатканні групы:

– не старэйшы за 10 год пашпарт, тэрмін дзеяння якога мінае не раней трох месяцаў з даты запланаванага вяртання (07.03.2016);

– страхоўка (афармляецца арганізатарамі, калі прынясеце яе кошт беларускімі рублямі каля 5 еўра);

– запоўненая і падпісаная заяўнікам анкета (як і што запаўняць, паведаміцца пазней, анкету можна будзе запоўніць на спатканні);

– тры (не старэйшыя за 6 мес.) фотакарткі 35х45 для іспанскай амбасады;

– копіі пашпарта;

– студэнцкі білет + даведка з вучобы \ даведка з працы аб займаемай пасадзе і заробку за 3/6 мес.

Пашпарты будуць падавацца на візы пасля 15.11.2015.

2-ое й 3-ае арганізацыйнае спатканне плануецца правесці ў лістападзе, 4-ае спатканне – у пачатку снежня.

*Разлікі ў беларускіх рублях.

Падзяліцца
31 Кастрычніка 2015 | Раздзел: Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...