Запрашаем на пілігрымку Віцебск-Полацк


Запрашаем на пілігрымку Віцебск-Полацк

XXI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2015

Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе ў днях 7-12 ліпеня 2015 г. 

Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!” 
(Пс. 119:159)


Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата – ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў 
– пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.

***
Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 7 ліпеня Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава).
І этап, аўторак 7 ліпеня: Віцебск – Заронава
ІІ этап, серада 8 ліпеня: Заронава – Шуміліна 
ІІІ этап, чацвер 9 ліпеня: Шуміліна – Обаль 
IV этап, пятніца 10 ліпеня: Обаль – Гараны 
V этап, субота 11 ліпеня: Гараны – Струнне – Полацк

* * *

У нядзелю – 12 ліпеня 2015 г. у Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”)
– Святочная Боская Літургія пачнецца ў 10:30.

* * *
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675.29.97 Velcom
У Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88.99.550 МТС

Падзяліцца
20 Чэрвеня 2015 | Раздзел: Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...