Шляхам Францішка Скарыны пад заступніцтвам святых Кірылы і Мятода


Шляхам Францішка Скарыны пад заступніцтвам святых Кірылы і Мятода

Полацк – Кракаў – Прага: грэка-каталіцкая пілігрымка на Еўрапейскую сустрэчу  Моладзі ў Празе

Увечары 26 снежня 2014 г. адправілася ў дарогу грэка-каталіцкая пілігрымка ў Прагу, каб узяць удзел у  37-ай Еўрапейскай  сустрэчы  моладзі, арганізаванай Супольнасцю   Тэзэ (Taize).

Тэма сустрэчы, назывынай “Пілігрымкай даверу” гучыць: “Стаць соллю зямлі”.

Сустрэча праходзіць у Празе з 29 снежня па 2 студзеня – на мяжы 2014 і 2015 гадоў, паміж святкаваннем Раства Хрыстовага ў заходняй і ўсходняй традыцыі хрысціянства.

У грэка-каталіцкай пілігрымцы ўдзельнічаюць маладыя грэка-католікі, рыма-католікі, праваслаўныя і хрысціяне пратэстанцкіх канфесій (у тым ліку валянцёры св. Мікалая)  з розных мясцінаў Беларусі, ад Полацка і Віцебска праз Магілёў, Гомель і Мінск да Гародні і Берасця.

 

Духовую апеку над пілігрымамі Апостальскі Візітатар для грэка-каталікаў Беларусі  Архімандрыт Сяргей (Гаек) давярыў а. Аляксандру Шаўцову, настаяцелю грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку. На пілігрымі шлях блаславіў удзельнікаў а. Аляксандр Шыбека, душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

Шлях аўтабуснай пілігрымкі вядзе ад Полацка праз Кракаў у Прагу – гэта шлях Францішка Скарыны. Таму пілігрымы будуць разважаць над ягоным жыццём і дзейнасцю. Першы прыпынак пілігрымкі будзе 27 снежня ў Кракаве, дзе у 1504 г. Францішак Скарына паступіў у Кракаўскую Акадэмію.

Пілігрымка праяжджае праз тэрыторыю місійнай дзейнасьці Апосталаў Славянаў – святых Братоў Кірылы і Мятода: Паўднёвую Польшчу, Славакію, Венгрыю і Чэхію.

Таму нябеснымі заступнікамі пілігрымкі выбрана Салунскіх Братоў Кірылу і Мятода.

Іхні місійны подзвіг – вяшчаць Евангелля славянам на іхняй мове ды падобная дзейнасць Францішка Скарыны – зрабіць Евангелле даступным нашым продкам на роднай мове, натхняюць маладых беларускіх пілігрымаў у дарозе ў Прагу.

 

Падзяліцца
29 Снежня 2014 | Раздзел: Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...