Прызентацыя валанцёрскай дзейнасці ў Віцебску


Прызентацыя валанцёрскай дзейнасці ў Віцебску

3 траўня ў касцёле св. Барбары ў Віцебску адбылася прызентацыя дзейнасці Руху святога Мікалая. Сустрэча адбылася пад час сустрэчы Душпастырства моладзі “Разам”, але наведаць яе маглі ўсе жадаючыя.

На сустрэчы валанцёры распавялі пра тое, як быў створаны Валанцёрскі Рух, як распачыналася дзейнасць валанцёраў, а таксама паказалі здымкі. Акрамя таго, валанцёры заклікалі моладзь браць удзел у валанцёрскай дзейнасці асабліва па чатырох накірунках: праца з дзецьмі ў дзіцячых прытулках (Віцебск, Лёзна, Бабінічы (Віцебскі р-н)), праца з непаўнаспраўнымі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі (Сялюцкі псіха-неўралгічны дом-інтэрнат (Віцебскі р-н)), праца з састарэлымі (Дом інвалідаў і ветэранаў (Віцебск)), а таксама ў дапамозе на акцыях і ў летніку, які традыцыйна праходзіць у канцы ліпеня-пачатку жніўня ў Полацку.

У бліжэйшы час плануецца правесці некалькі мерапрыемстваў: зладзіць выезд на прыроду для непаўнаспраўных на калясках, наведаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Сялюцкім доме-інтэрнаце, а таксама дзіцячы прытулак.

Ахвотныя распачаць валанцёрскай дзейнасцю, тэлефануйце каардынатару Руху ў Віцебску: Алена 265-60-60 (мтс).

Падзяліцца
  • http://%/cybemkm7 joey

    .

    thanks for information!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...