Распачынаецца акцыя “Св. Мікалай ідзе да дзяцей 2011”


Распачынаецца акцыя “Св. Мікалай ідзе да дзяцей 2011”

З 1 лістапада 2011 распачнецца акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”, якая будзе працягвацца ажно да свята Божага Нараджэння. Праводзіцца яна валанцёрскім рухам св. Мікалая ў розных гарадах Беларусі.

Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарункі могуць змяшчаць канцэлярскія тавары (напрыклад, альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак…), сродкі гігіены, цацкі, цёплыя дзіцячыя шкарпэткі, калготы, рукавічкі, заколкі і г.д. ці нешта салодкае. Мы прапануем удзельнікам таксама напісаць ліст ад імя Святога Мікалая, які можа быць адрасаваны як да хлопчыка, так і да дзяўчынкі. Ліст можа быць любога памеру і мець свабодны змест, у ім могуць змяшчацца віншаванні са святам Божага Нараджэння, заахвочванне да добрых паводзінаў і г.д. Пазней, падчас Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных парафіяльных сем’яў.

У мінулым годзе акцыя прайшла ня толькі ў Віцебску, але і ў Полацку, Лёзна, Шуміліна, Магілёве, Воршы, Мазыры, Лідзе. Сабраныя з акцыі падарункі валанцёры аднеслі ў мясцовыя дзіцячыя інтэрнаты і прытулкі, а таксама да бедных і патрабуючых сем’яў. У выніку радасць атрымалі болш за 200 дзетак і непоўнаспраўных асобаў. Але, таксама, не менш важным вынікам стаў актыўны удзел у акцыі нашых беларускіх вернікаў, якія шчыра хацелі падзяліцца часцінкай сваёй хрысціянскай любові і стварыць маленькі вагенчык радасці ў дзіцячых вачах.

Калі вы маеце пытанні па правядзенню акцыі ці хацелі бы прыняць удзел у ёй, можаце напісаць нам на sw.mikalaj@gmail.com альбо патэлефанаваць па тэл. +37529 9622019, +37529 2997241 (а. Аляксандр). Можам таксама выслаць па інтэрнэце акцыйныя матэрыялы (плакат і лісток практычных парадаў для правядзення акцыі).

 

Лісток-інструкцыя.

****************************

Слава Ісусу Хрысту!

Дарагія вернікі, віншуем Вас з надыходзячым святам Божага Нараджэння!

Мы, валанцёры каталіцкага руху Святога Мікалая, прапануем Вам прыняць удзел у акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей” – гэта незвычайная акцыя, калі кожны можа на невялікі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і.

Для таго, каб падарункі былі прыкладна аднолькавымі, мы просім Вас, каб кожны, хто хоча стаць Святым Мікалаем, выбраў для падарунка нейкія канцылярскія тавары (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы і г.д.) і штосьці салодкае. Акрамя таго, кожнаму, хто хоча павіншаваць дзіця, мы прапануем напісаць ліст ад імя Святога Мікалая.

Пазней, на свята Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваныя дзецям з дзіцячых дамоў і бедных сем’яў. Таксама, акрамя падарункаў, вы можаце далучыцца да акцыі праз любыя іншыя ахвяраванні (напрыклад, грошы, сродкі гігіены, цацкі, салодкае, новыя цёплыя дзіцячыя шкарпэткі, калготы, рукавічкі, заколкі і г.д.).

 

Некалькі парадаў для тых, хто жадае зрабіць падарунак для дзіцяці

 

  1. Падарунак не павінен быць вельмі дарагім, каб не выклікаць зайздрасці іншых дзяцей.
  2. Пажадана, каб кожны падарунак змяшчаў у сабе нешта з канцылярскіх тавараў (напрыклад, альбомы, блакноты, алоўкі (звычайныя ці васкавыя), фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак і г.д.) і нешта салодкае.
  3. Мы прапануем Вам таксама напісаць ліст ад імя Святога Мікалая, які можа быць адрасаваны як да хлопчыка, так і да дзяўчынкі. Ліст можа быць любой даўжыні і мець свабодны змест, тут могуць быць павіншаванні са святам Божага Нараджэння, заахвочванне да добрых паводзінаў і г.д. – усё залежыць ад Вашай фантазіі.
  4. Таксама Вы можаце дадаць да падарунка ўсё тое, што падкажа Вам сэрца.
  5. Мы прапануем таксама дадаць да падарунка картку з кантактным тэлефонам, імем і прозвішчам,таму што пасля заканчэння акцыі мы хацелі бы падараваць Вам падзячную паштоўку ад дзяцей, якія атрымаюць падарункі.
  6. Падарункі трэба прынесці да пробашча сваёй парафіі з пазначэннем “Акцыя Святы Мікалай” да 23 снежня.
  7. Таксама прымаем любыя іншыя ахвяраванні.

 

 

Падзяліцца
01 Лістапада 2011 | Раздзел: Важнае, Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...