Раство сустракаем разам!


Раство сустракаем разам!

Свята Раства Хрыстовага – таямнічае і вельмі цёплае свята, нягледзячы на снежаньскія халады і сцюжу. Асабліва ўлюбляюць гэтае свята дзеці.

25 снежня з нагоды Свята пры грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры св. Язэпа (вул. Аржанікідзе 6) ў Менску адбылася святкочная праграма для дзяцей. Пасля ўрачыстай Літургіі дзеці і моладзь сабраліся каб паглядзець сцэнізаваную батлейку “Стаська выкрадае Дзіцятка Ісуса”, а таксама прыняць удзел у калядках і атрымаць доўгачаканыя падарункі. Асаблівую радасць на свята прынеслі з сабой людзі з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця з мясцовага тэрытарыяльнага цэнтру, якія далучыліся на парафіяльнага святкавання. Можа, акурат, яны і былі тымі доўгачаканымі ягнятамі, якіх Хрыстос так даўно чакае на сваіх парафіях?!

Хрыстос, які мог выбраць для свайго нараджэння царскія палаты, цёплыя пакоі і камфортныя ўмовы, усё ж такі выбраў бедную стайню, холад і небяспеку. Для чаго? Можа каб кожны ўбогі і церпячы мог адчуць сябе не самотным?! А можа, таксама, каб паказаць сваім паслядоўнікам шлях да Валадарства Божага?! Тым не меньш, Раство – таямнічае і цёплае свята, якое атуляе ўсіх, а асабліва тых, хто гэтага цяпла так патрабуе.

Удзел у Свяце людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця стаў магчымы, між іншым, дзякуючы і вашым ахвяраванням – ісіх тых, хто прыймае удзел у акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”. Арганізатары прыгадваюць, што ў Менску галоўны этап рэалізацыіакцыі Акцыі будзе адбывацца ў студзені, калі валанцёры пойдуць з праграмай і падарункамі ў мясцовыя дзіцячыя інтэрнаты і прытулкі. Усе, хто хацеў бы далучыцца да Акцыі ў якасці валанцёра – сардэчна запрашаем!

 

Падзяліцца
  • http://%/begezig605 Ronnie

    .

    ñïñ!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...