Свята Зыходу Святога Духа разам з дзецьмі.


Свята Зыходу Святога Духа разам з дзецьмі.

23 траўня ў рамках духоўнай падрыхтоўкі да свята Зыходу Святога Духа, валанцёры запрасілі да сябе  дзетак з цэнтру часовага перабывання. Свята назвалі “У здаровым целе- здаровы дух”. Так, як чалавек складаецца і з цела і з душы, то і праграма сустрэчы складалася таксама з двух асноўных частак. Першая, духоўная, калі дзеткі саглі паслухаць духоўную навуку святара, задумацца над сваімі учынкамі, паводзінамі, памаліцца, паставіць свечкі за сваіх родных. Другая, фізічная, калі дзеткі маглі парухацца, паўдзельнічаць у спаборніцтвах, конкурсах, праявіць сваю лоўкасць і хуткасць, а таксама, прыгатаваць самім сабе пачастунак.

Бог дае кожнаму чалавеку дары. Але дары даюцца не для таго, каб іх закапаць, а для таго каб служыць Богу і людзям, памнажаючы славу Божую. Свята Зыходу Святога Духа- чарговы напамін пар тое, што трэба абавязкова дзяліцца і аддаваць, тое што мы атрымалі.

Падзяліцца
23 Траўня 2015 | Раздзел: Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...