Парафіяльная Урачыстасць у Магілёве


Парафіяльная Урачыстасць у Магілёве

8 верасня з нагоды свята Нараджэння Багародзіцы грэка-каталіцкая парафія Іконы Маці Божай Бялыніцкай у Магілёве адзначыла парафіяльную Урачыстасць. Святочную Боскую Літургію ў капліцы на Польскіх Могілках узначаліў душпастыр парафіі айцец Васіль Ягораў. З духоўным настаўленнем да вернікаў звярнуўся душпастыр мінскай парафіі Праведнага Язэпа айцец Аляксандр Шыбека. Сумесна раздзяліць радасць прыехалі, таксама, грэка-каталікі Мінска і Віцебска. Сярод іх і міжпарафіяльны хор “Прасфара”, які сваім глыбокім і пранікненным спевам далучыўся да хараства ўсходняй Літургіі.

Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы – гэта свята, якое практычна распачынае літургічны год, а значыцца, напоўнена асаблівым і важным зместам. У цэнтры гэтага свята мы можам пабачыць сужэнства і сям’ю. Да, звычайнае пабожнае сужэнства праведных Якіма і Ганны, якія нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды, якія выпалі на іх долю засталіся вернымі сабе і Богу. Да глыбокай старасці не маючы дзяцей, згодна з габрэйскім разуменнем, адшукалі сабе апінію вялікіх тайных грэшнікаў і спаўна адпілі чару здзекаў і насмешак. Згодна з чалавечай логікай, такое сужэнства павінна было бы ўжо даўно разваліцца. Але супраць усялякага чалавечага разумення яно трывала, з’яднанае глыбокай пакорай і любоў’ю да Бога і адзін да аднаго. Праведныя Якім і Ганна, ёсць сапраўдным прыкладам і надхненнем для сучасных сужэнстваў, якія часта перажываюць цяжкасці і канфлікты ва ўласных адносінах. З’яўляюцца яны, таксама, прыкладам і для сучасных сем’яў, аслепленых рознымі педагагічнымі эксперэментамі. Атрымаўшы ў глыбокай старасці доўгачаканае дзіця, знову супраць чалавечаму разуменню, праведныя Якім і Ганна, бацькі Багародзіцы, не спяшаюцца балаваць яе і дарыць усе радасці і насалоды жыцця. Яны ахвяруюць яе ў Храм, падараваўшы самы каштоўны скарб, які збіралі ўсё сваё жыццё – Бога.

Думкі аб сямейных каштоўнасцях былі асноўнымі тэмамі духоўных разважанняў пад час Урачыстасці. Яшчэ большай актуальнасці тэма сям’і набывае напярэданні агульнанацыянальнага маршу ў абарону жыцця і сям’і, які пройдзе ў Мінску 21 верасня. Беларускія грэка-католікі плануюць прыняць актыўны ўдзел у гэтай добрай справе!

       

Падзяліцца
11 Верасня 2013 | Раздзел: Магілёў
  • http://%/czmlvegl471 duane

    .

    tnx for info.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...