Акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”


Акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”

Распачалася акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”, якая будзе працягвацца ажно да свята Божага Нараджэння. Праводзіцца яна валанцёрскім рухам св. Мікалая ўжо другі раз.

Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарункі могуць змяшчаць канцэлярскія тавары (напрыклад, альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак…), сродкі гігіены, цацкі, цёплыя дзіцячыя шкарпэткі, калготы, рукавічкі, заколкі і г.д. ці нешта салодкае. Мы прапануем удзельнікам таксама напісаць ліст ад імя Святога Мікалая, які можа быць адрасаваны як да хлопчыка, так і да дзяўчынкі. Ліст можа быць любога памеру і мець свабодны змест, у ім могуць змяшчацца віншаванні са святам Божага Нараджэння, заахвочванне да добрых паводзінаў і г.д. Пазней, падчас Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных парафіяльных сем’яў.

У прошлым годзе, падчас правядзення акцыі падарункі атрымалі каля 50 дзяцей. Магчыма, хтосьці скажа, што гэта зусім няшмат. І гэта праўда! Гэта вельмі мала. Але тады акцыя праводзілася толькі ў каталіцкіх парафіях Віцебска і Шуміліна. У гэтым жа годзе мы шчыра запрашаем далучыцца і іншыя парафіі.

Таксама для тых, хто пажадае, можам выслаць па інтэрнэце электронны варыянт акцыйнага плакату і лісток практычных парадаў для правядзення акцыі, e-mail: shybeka@gmail.com.

Падзяліцца
01 Снежня 2010 | Раздзел: Віцебск, Дзеці, Мінск, Магілёў, Мазыр, Орша, Полацк

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...