Акцыі ў Менску


Акцыі ў Менску

14 студзеня ў рамках акцыі “Св. Мікалай ідзе да дзяцей” валанцёры з каляднай праграмай адведалі дзіцячыя інтэрнаты ў Менску.

Суботні ранак, нягледзячы на ранішні мароз, выдаўся спакойным і сонечным. Усмехалася празрыстае неба і на сэрцы было таксама весела і цёпла. Сагравала думка аб тым, што мы ідзем на сустрэчу з Хрыстом. І як некалі валхвы неслі да Хрыста свае дары, так і валанцёры, ўзяўшы падарункі, якія добразычліва сабралі вернікі менскіх парафій, крочылі на сустрэчу з дзеткамі. Першымі сустракалі гасцей інтэрнат і прытулак на Ангарскай. Дзіцячая праграма была насычанай. Гэта гульні і конкурсы для дзяцей і дарослых, калядаванне і канешне, як жа без яго, святы Мікалай.

“Уражанняў было шмат. Спачатку, такая радасць-весялосць, калі збіраліся і ехалі. А пасля, радасць змяшаная са смуткам, бо адно мерапрыемства – не ёсць нейкай вялікай дапамогой дзецям, а яны яе патрабуюць… Асабліва ўразіў выпадак, калі адзін хлапец з кампаніі старэйшых сказаў, што свае алоўкі аддасць малодшаму, бо любіць свайго брата. А мне спачатку здавалася, што яму ўвесь свет абыякавы, акрамя тэлефона ды навушнікаў яму нічога не трэба...” (Наста, валанцёр).

Пасля асноўнай праграмы валанцёры наведалі самую малодшую групу, якая, нажаль, не змагла прыняць удзел у асноўнай праграме, бо была на каранціне.

“ Святы Мікалай, Анёл і Мядзведзь. Менавіта такім складам мы накіравалісь да дзетак, якія знаходзіліся на каранціне ў інтэрнаце. Жадаючых акцёраў было больш, але не ўсе перахварэлі ў дзяцінстве вятранкай. Сямёра карапузаў (а яны сапраўды былі пузатымі, бо неўзабаве павярнуліся з абеду) ганарова абвясцілі, што ў іх Каранціна!!! Хаця ж, што гэта за звер, патлумачыць не змаглі! Перакананыя, што да іх прыйшлі Дзед Мароз, Мятлік і Сабака (напэўна, наш грым не атрымаўся), дзеці з радасццю падстаўлялі далонькі для цукерак. Поля, Вадзім,а-а-а! – не памятаю імён, распавядалі вершы і спявалі. Ад гэтага стала адразу цёпла і ўтульна і неяк падазрона забліскалі вочы дарослых акцёраў. І калі пасля нашага адыходу задаволены Сярожка пакладзецца спаць у абдымках з жоўтым зайкам, шчаслівая Ксюша з ружовым діназаўрыкам, а вясёлая Поленька з вялікай вязанай куклай, і магчыма, нашыя малышы будуць усмехацца ў сне, то можна сказаць – свята атрымалася!” (Алена, валанцёр).

Пасля абеду валанцёры наведалі яшчэ адзін дзіцячы прытулак. Не абышлося і без прыгодаў. Папуталі прытулак. Але ж для вясёлай кампаніі ў снежны дзень час страчаны на выпраўленне памылкі – гэта не праблема. А цёплы прыём з боку адміністрацыі залепляных снегам гасцей, яшчэ больш падняў настрой. Сама ж праграма прайшла спакойна, да і дзетак было меней. Пасля заканчэння, валанцёры падаравалі для бібліятэкі дзіцячыя Бібліі, якія ахвяравала для акцыі Біблійнае Таварыства.

Фотаздымкі з інтернату і прытулку на Ангарскай

Фотаздымкі з прытулку, які знаходзіцца на Партызанскім пр-це

 

Падзяліцца
14 Студзеня 2012 | Раздзел: Дзеці, Мінск
  • Newedimoczka

    Вы большие молодцы))))

  • http://%/uixrje05 Morris

    .

    tnx!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...